Музей гісторыі беларускага кіно
Музей быў заснаваны ў 1966 г., філіял Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь з 2014 г. Дзейнасць музея засяроджваецца на прэзентацыі гісторыі беларускага кіно і кінамастацтва ў цэлым.
Музей гісторыі беларускага кіно – гэта ўнікальны культурна-асветніцкі і відовішчны цэнтр краіны, які захоўвае памяць пра значны пласт культуры Беларусі – беларускі кінематограф і яго стваральнікаў, уключае ў сучасны культурны кантэкст лепшыя кіназ’явы мінулага, папулярызуе апошнія дасягненні айчынных кінамайстроў.
Тэл.: +375 (17) 397-86-75
Адрас: 220030, Мінск, вул. Свярдлова, 4
Час працы: 11.00–19.00 (каса да 18.30)
Кошт уваходных білетаў:
Для дарослых – 5 бел. руб.
Для пенсіянераў – 3 бел. руб.
Для навучэнцаў устаноў адукацыі, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй, сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі – 3 руб.
Для навучэнцаў устаноў адукацыі, якія забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыі – 4 бел.руб
Наведванне інклюзіўнай праграмы для групы наведвальнікаў (ад 5 да 25 чалавек)
– 10 бел.руб. (за ўсю групу).
Індывідуальнае наведванне інклюзіўнай праграмы – бясплатна.
Бясплатны ўваход у музей:
- удзельнікам і інвалідам Вялікай Айчыннай вайны, воінам-інтэрнацыяналістам;
- ваеннаслужачым тэрміновай службы;
- інвалідам І і ІІ груп;
- дзецям дашкольнага ўзросту, дзецям-сіратам і дзецям без апекі бацькоў, якія выхоўваюцца ў дзіцячых дамах, а таксама школах-інтэрнатах;
- супрацоўнікам музеяў Рэспублікі Беларусь.
Асабісты прыём грамадзян і юрыдычных асоб вядзе:
Себруковіч Вераніка Юр’еўна, загадчык філіяла “Музей гісторыі беларускага кіно”
Час прыёму: першая серада месяца з 16: 00 да 20:00
Папярэдні запіс: (017) 397 86 75