Запіс па тэлефоне +375 (17) 374-83-22

Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Рэспублікі Беларусь

Музей быў адкрыты ў 1990 г., з 2014 г. з’яўляецца філіялам Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь. Пастаянная экспазіцыя прысвечана гісторыі тэатральнага і музычнага мастацтва на беларускіх землях.

Экспазіцыя музея прысвечана такім тэмам, як вытокі тэатральнай і музычнай культуры на землях Беларусі, фарміраванне нацыянальнай прафесійнай тэатральнай і музычнай культуры ў XIX стагоддзі, тэатр і музыка Беларусі ў ХХ стагоддзі. Асноўную экспазіцыю дапаўняюць мемарыяльныя пакоі, прысвечаныя творчасці выдатных майстроў беларускай сцэны. У музеі пастаянна арганізуюцца разнастайныя выстаўкі, праводзяцца культурныя мерапрыемствы.

Тэл.: +375 (17) 365-07-69

Адрас: 220030, Мінск, зав. Музычны, 5

Час працы экспазіцыі: 11.00–19.00

Без выхадных

Кошт уваходных білетаў:
Для дарослых – 10 бел. руб.
Для пенсіянераў – 5 бел. руб.
Для навучэнцаў устаноў адукацыі, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй, сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі – 5 руб.
Для навучэнцаў устаноў адукацыі, якія забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыі – 7,5 бел.руб

Бясплатны ўваход у музей:

  • удзельнікам і інвалідам Вялікай Айчыннай вайны, воінам-інтэрнацыяналістам;
  • ваеннаслужачым тэрміновай службы;
  • інвалідам І і ІІ груп;
  • дзецям дашкольнага ўзросту, дзецям-сіратам і дзецям без апекі бацькоў, якія выхоўваюцца ў дзіцячых дамах, а таксама школах-інтэрнатах;
  • супрацоўнікам музеяў Рэспублікі Беларусь.

Асабісты прыём грамадзян і юрыдычных асоб вядзе:
Кучар Зінаіда Лявонцьеўна, загадчык філіяла “Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры”
Час прыёму: чацвёртая серада месяца з 8: 00 да 13:00
Папярэдні запіс: (017) 365 07 69