Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Канферэнцыі

Міжнародная навуковая канферэнцыя "Супольнасці каменнага і бронзавага вякоў у міжрэччы Віслы і Дняпра".

5–7 сакавіка 2013 г. ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь прайшла Міжнародная навуковая канферэнцыя "Супольнасці каменнага і бронзавага вякоў у міжрэччы Віслы і Дняпра". Удзел у форуме прынялі больш за 30 навукоўцаў з Беларусі, Расіі, Літвы, Польшчы, Украіны і Іраку.

Даклады выступоўцаў датычылі наступных напрамкаў археалогіі:

  • Фінальны палеаліт і мезаліт раўнін Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы.
  • Узаемадзеянне "лясных" і цэнтральнаеўрапейскіх традыцый ў эпоху неаліту.
  • Культурныя змены ў перыяд пераходу ад неаліту да бронзавага веку.

У межах канферэнцыі прайшла выстава "У краі паляўнічых, рыбаловаў і збіральнікаў (гаспадарчыя заняткі насельніцтва Паўночнай Беларусі ад сярэдняга неаліту да ранняга бронзавага веку)", дзе экспанаваліся матэрыялы з раскопак Крывінскага тарфяніка (мяжа Бешанковіцкага і Сенненскага раёнаў Віцебскай вобласці).

Музейныя чытанні-2013

29 лістапада 2013 г. у Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь прайшлі Музейныя чытанні, прысвечаныя 105-годдзю заснавання Мінскага царкоўнага гісторыка-археалагічнага музея і 90-годдзю стварэння Беларускага Дзяржаўнага Музея.

Выступы:

  • Гужалоўскі А.А. Храм пад цэнзурным кантролем
  • Сініла А.М. Новыя звесткі пра партрэты Багдановічаў гербу Багорыя
  • Марковіч Л.Г. Археалагічны збор Мінскага царкоўна-археалагічнага музея: да метадалогіі пытання
  • Карпечанка Г.А. Стварэнне і дзейнасць Віленскага музея старажытнасцей у польскай гістарыяграфіі канца ХІХ– пачатку ХХІ ст.
  • Мартынава Н.В. Творы Рамана Семашкевіча СА збору Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь. Віцебскі перыяд жыцця і творчасці
  • Скарынка Г.В. Аднаўленне музейных збораў у 1944–1957 гг.
  • Сцебурака А.М. Масонская атрыбутыка ў калекцыі Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь: пытанне паходжання калекцыі
  • Лаўрык Ю.М. Рэдкае выданне Нясвіжскай езуіцкай друкарні ў зборы Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь
  • Саўчанка Н.І. Беларускі фінансіст і статыстык Ф. Ястрэмскі. Новыя матэрыялы
  • Талкачова Л.І. Срэбныя дэкаратыўныя начынні XVIII ст. з Мінскага скарба. Да пытання атрыбуцыі
  • Флікоп Г.А. Спадчына Бабіцкай ікапіснай майстэрні ў зборах музеяў Беларусі. Да пытання атрыбуцыі двух абразоў з калекцыі Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь
  • Кравец А.Г. Ватыўныя прадметы ў зборы Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь
  • Казанцава М.В. Проханаў І.А. Новае імя ў музейнай калекцыі
  • Казаноўская А.П. Гісторыя аднаго прадмета. Сцяг Саюза чырвоных франтавікоў горада Штрэла (Германія) у зборы Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь
  • Зварыка І.М. “Галерэя” Завішаў у музейных зборах Беларусі
  • Сурмачэўскі І.В. Язменская Багародіца

Міжнародная навуковая канферэнцыя «Лёс фамільных збораў магнацкіх родаў Беларусі»

У шматвяковай гісторыі Беларусі свой след пакінулі прадстаўнікі многіх дваранскіх фамілій – Радзівілы, Сапегі, Агінскія і іншыя. Яны вядомы не толькі як палітыкі, палкаводцы і мецэнаты, але і як збіральнікі культурных каштоўнасцей. У дваранскіх рэзідэнцыях стагоддзямі захоўваліся прадметы мастацтва, манеты, медалі, зброя, кнігі. На жаль, бурныя падзеі першай паловы ХХ стагоддзя прывялі да частковай або поўнай страты большасці гэтых збораў. Некалі адзіныя калекцыі аказаліся раскіданымі па розных музеях, бібліятэках, прыватных зборах. А нешта аказалася незваротна згубленым.

Лёсам фамільных калекцый прысвечана міжнародная навуковая канферэнцыя, якая адбудзецца ў Нясвіжы 10 лістапада 2020 года. Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж» і Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь. Канферэнцыя праводзіцца ў рамках трансгранічнага праекта «Захаванне спадчыны князёў Радзівілаў і яго адаптацыя для турызму ў гарадах Кедайняй і Нясвіж». У сувязі са складанай эпідэміялагічнай сітуацыяй мерапрыемства будзе праходзіць у вочна-завочнай форме: частка дакладаў будзе прадстаўлена па відэасувязі.

Падрабязнасці па спасылцы!