Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Падпісанне Мемарандума аб супрацоўніцтве паміж Нацыянальным музеем Кітая і Нацыянальным гістарычным музеем Рэспублікі Беларусь

  • 29.05.2017

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь з'яўляючыся адным з найбольш папулярных музеяў краіны, ажыццяўляе навукова–даследчую, экспазіцыйна–выставачную і адукацыйна–асветніцкую дзейнасць. Музей надае вялікую ўвагу развіццю міжнароднага супрацоўніцтва з музеямі іншых краін, абмену вопытам і прыцягненню ўвагі грамадскасці да ролі музеяў.

29 мая 2017 года для абмеркавання пытанняў па ўзаемавыгаднаму супрацоўніцтву і абмену вопытам адбыўся візіт у Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь дэлегацыі з Нацыянальнага музея Кітая на чале з дырэктарам Zhangshen LYU.

У рамках візіту быў падпісаны Мемарандум аб супрацоўніцтве паміж Нацыянальным музеем Кітая і Нацыянальным гістарычным музеем Рэспублікі Беларусь для захавання, вывучэння і папулярызацыі культурнай спадчыны, а таксама паглыблення навуковых і культурных сувязяў паміж Кітайскай Народнай Рэспублікай і Рэспублікай Беларусь.

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь

Мінск, вул. К.Маркса, 12

Тэл .: 327–43–22