Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



1 чэрвеня - Міжнародны дзень абароны дзяцей!

  • 01.06.2017

Дарагія сябры! 1 чэрвеня, у Міжнародны дзень абароны дзяцей, Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь чакае сваіх юных наведвальнікаў і іх бацькоў. Мы падрыхтавалі для Вас займальны квэст, які ў гульнявой форме пазнаёміць з музеем і самым дапытлівым прынясе салодкія прызы. Калі не перашкодзіць надвор'е, то ў дворыку музея адбудзецца чароўны майстар–клас па выдзіманню гіганцкіх мыльных бурбалак. Вельмі Вас чакаем. Кошт квітка для школьніка – 3 руб., Для дарослага – 5 руб. Весялосьць у дворыку – бясплатна. Тэлефон для даведак: 327 43 22; 327 48 27.

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь

г. Мінск, вул. К.Маркса, 12

тэл. 327 43 22