Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Цырымонія ўрачыстага ўручэння юбілейных медалёў "100 год міліцыі Беларусі"

  • 19.05.2017

18 мая 2017 года ў Музеі сучаснай беларускай дзяржаўнасці адбылася цырымонія ўрачыстага ўручэння юбілейных медалёў "100 год міліцыі Беларусі" ветэранам падраздзяленняў Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.

У адзначэнне 100–гадовага юбілею беларускай міліцыі супрацоўнікі падраздзяленняў Міністэрства ўнутраных спраў наведалі Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці – філіял Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь. Каля 200 чалавек азнаёміліся з яго экспазіцыяй.

Тут жа прайшла цырымонія прыёму навучэнцаў Спецыялізаванага ліцэя МУС Рэспублікі Беларусь у шэрагі грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» з уручэннем членскіх білетаў. Ва ўрачыстасці прынялі ўдзел намеснік кіраўніка адміністрацыі Партызанскага раёна г. Мінска Аляксандр Мікалаевіч Кудзермаеў, лідэр Мінскай гарадской арганізацыі БРСМ Сяргей Міхайлавіч Клішэвіч, першы сакратар Партызанскага раённага камітэта БРСМ Ганна Сяргееўна Ульрых, начальнік Партызанскага РУУС г. Мінска, палкоўнік міліцыі Аляксандр Міхайлавіч Рыдецкі, начальнік Спецыялізаванага ліцэя МУС, падпалкоўнік міліцыі Уладзімір Ільіч Віткоўскі. У ходзе экскурсіі навучэнцы ліцэя азнаёміліся з гісторыяй суверэннай дзяржавы – Рэспублікі Беларусь.

Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці

г.Мінск, вул. К.Маркса, 38, пад'езд №4

пн. – чц .: з 10.00 да 17.00

пт. – сб .: з 10.00 да 16.00

выхадны – нядзеля

Музей прымае наведвальнікаў па папярэднім запісе па тэл. 327 46 11

e–mail: msbg@tut.by

vk.com/msbg_minsk

facebook.com/msbg.minsk