Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Падпісанне Дагавора аб супрацоўніцтве паміж Літоўскім мастацкім музеем і Нацыянальным гістарычным музеем РБ

  • 18.05.2017

17 мая ў Вільнюсе адбылося падпісанне Дагавора аб супрацоўніцтве паміж Літоўскім мастацкім музеем і Нацыянальным гістарычным музеем Рэспублікі Беларусь. Дагавор паміж музеямі з’яўляецца асновай для арганізацыі выстаў, стажыровак, сумесных навуковых і выдавецкіх праектаў.

Ад Літоўскага мастацкага музея дагавор падпісаў яго дырэктар Рамуальдас Будрыс, ад Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь – дырэктар Алег Рыжкоў.

На цырымоніі падпісання прысутнічалі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Літоўскй Рэспубліцы Аляксандр Кароль, Саветнік пасольства па пытаннях культуры і дыяспары Вольга Дашыневіч.

Літоўскі мастацкі музей заснаваны ў 1933 г. Сёння ў яго структуру ўваходзяць Вільнюская карцінная галерэя, Музей прыкладнога мастацтва, Палац Радзівілаў, Нацыянальная мастацкая галерэя, Мастацкі музей Вітаўтаса Касюліса, Галерэя Пранаса Дамшайціса, Музей гадзіннікаў, Палангскі музея бурштыну, Музей мініяцюр, Рэстаўрацыйны цэнтр ім.Пранаса Гудзінаса.