Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстава "Фарбы душы - 2017"

  • 18.05.2017

У гэтым годзе спаўняецца дзесяць гадоў лепшаму беларускаму праекту ў галіне прыкладнога мастацтва «Фарбы душы». З 18 мая па 4 чэрвеня ён зноў збярэ ў выставачнай зале Музея гісторыі беларускага кіно (г. Мінск, вул. Свярдлова, 4) самых таленавітых майстроў Беларусі і блізкага замежжа.

Ручная работа, часцяком у адзіным экзэмпляры, майстроў і мастакоў з Беларусі, Расіі, Украіны, Прыбалтыкі – насычана фантазіяй, ювелірнай вытанчанасцю і гармоніяй.

Таксама на выставе прадстаўлены работы майстроў з каманды Capeline Club (Паліны Кузняцовай і Таццяны Івановай), якія дапамагалі экраннаму ўвасабленню вобразаў герояў класічнага рамана «Ганна Карэніна» ў новым тэлефільме Карэна Шахназарава. І на створаныя гэтай камандай капялюшыкі сапраўды варта зірнуць!

«Фарбы душы» – гэта не толькі аксэсуары, але і адзенне, створанае дызайнерамі з ужываннем мастацкіх тэхнік, дэкаратыўных элементаў. У гэтым годзе дызайн адзення прадстаўляюць некалькі мастакоў–мадэльераў – Надзея Хімдіат і Ганна Строцава. А падчас міжнароднай акцыі «Ноч музеяў–2017» (20 мая ў 17–00) можна будзе першымі ўбачыць новую аўтарскую калекцыю Наталлі Корж «Шанхайскі экспрэс», якая будзе прадстаўлена на чарговым Тыдні беларускай моды.

Удзельнікі выставы – пераможцы «Battle Of The Beadsmith», «BeadDreams», а таксама разнастайных міжнародных конкурсаў. І гэта яшчэ адна нагода зірнуць на працы сусветнага ўзроўню, некаторыя з якіх могуць папоўніць вашу асабістую калекцыю.

Аўтар і кіраўнік праекта – Марына Духан.

Куратары – Ганна Дехтярёва, Ірына Кацэвіч і Новомир Кудзінаў.

Месца правядзення:

Музей гісторыі беларускага кіно.

г. Мінск, вул. Свярдлова, 4, у 100 метрах ад Чырвонага касцёла.

Час працы:

аўторак – пятнiца: 11.00 – 20.00, субота – нядзеля: 11.00 – 19.00

Выхадны – панядзелак

Каса: 11.00 – 19.30 (у суботу і нядзелю да 18–30).

Кошт квіткоў:

5 руб. – дарослыя

2,5 руб. – студэнты

2 руб. – школьнікі і пенсіянеры

Тел. для справок: +375 17 327 10 75 / +375 29 627 10 75