Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстава "Чароўная імховая палітра"

  • 10.05.2017

10 мая 2017 года ў Музеі прыроды і экалогіі (г. Мінск, вул. К. Маркса 12) адкрываецца персанальная выстава Вольгі Чэркас «Чароўная імховая палітра».

Наведвальнікі змогуць палюбавацца работамі, выкананымі ў арыгінальнай манеры – матэрыялам для пейзажаў, партрэтаў і замалёвак служыць прыродны мох. Вясковая дарога і лясны куток, алегорыя восені і многае іншае не пакінуць абыякавымі гасцей нашага музея.

Выставу можна наведаць з 10 мая па 18 чэрвеня 2017 г.

г. Мінск, вул. К.Маркса, 12

Музей працуе: з 11.00 да 19.00

Без выхадных.

Тэлефоны для даведак: (017) 3270633; 2374694

www.pryroda.histmuseum.by