Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Ноч пад знакам Вялікай мядзведзіцы

  • 20.05.2017

У рамках закрыцця буйнога выставачнага праекта “Гандаль Беларусі на шалях гісторыі” Нацыянальны гістарычны музей з 20 на 21 мая праводзіць ноч под знакам Вялікай мядзведзіцы. Менавіта такую назву атрымала ў гэтым годзе “Ноч музеяў”. У наведвальнікаў будзе магчымасць убачыць гандаль у іншым свеце і раскрыць яго самыя цёмныя і патаемныя бакі. У праграме:

Дворык музея:

– Святочны кірмаш з 18.30

– Канцэрт з 20.30 да 02.00 00 (“Pelengtones”, “Kexies”, “BarRokka”, “Mikita”, “Teleport”, “NakaPiano”, “Метеор”, Ганна Жданава)

– Квэст “Патаемнымі сцежкамі кантрабандыстаў”

– тэматычныя фотазоны

– дзіцячы лега–лабірынт ад фабрыкі “Палессе”

На уваходзе ў музейны дворык:

– з 20.00 да 22.00 тэатральна–музыкальна–танцавальная праграма ад франкафоннага тэатра ў Беларусі MooTeatro

У будынку музея:

– у залі № 17 – кіназала з дэманстрацыяй фільмаў пра гандаль і кантрабандыстаў

– у залах № 12 і № 14 – марафон настольных гульняў ад кампаніі Nastolki.by

– у залах № 7, 8, 13, 16, 18 – перфомансы ад франкафоннага тэатра ў Беларусі MooTeatro

Кошт уваходнага білета ад 1 да 3–х рублёў.

Тэлефон для даведак: 327 43 22; 327 48 27.

У ФІЛІЯЛАХ МУЗЕЯ:

Дом–музей І з’езда РСДРП: “Ноч канспірацыі” Да 00.00. Тэл.: 2906847.

Музей гісторыі театральнай і музычнай культуры: Танцавальны марафон, “Сакрэты тэатральнай гымёркі”, гульня “Мафія”, відэапаказ спектакля Дж. Вердзі “Травіата”. Да 23.00. Тэл.: 2202667.

Музей гісторыі беларускага кіно: Конкурс мадэльераў на тэму “кінематограф”, выступленне маладых кампазітараў і выканаўцаў, цыкл пазнавальных аўтарскіх лекцый, рэтраспектыва беларускага караткаметражнага фільма “Лепшае за апошнія 5 гадоў”. Да 23.00. Тэл.: 3271075.

Гасцёўня Уладзіслава Галубка: Майстар–класы па акварэльнаму жывапісу, мягкай ляльцы, палімернай гліне, ткацтву, прадстаўленне лялечнага тэатра “Батлейка”, настольныя гульні, кірмаш. Да 00.00. Тел.: 2867403.

Музей прыроды і экалогіі: Фота з пітонам і варанам (К. Маркса, 12. Да 02.30. Тэл.: 3270633). Атракцыён “Скрыня загадак прыроды”, фіта–бар, эка–тату, майстар–класы, фотазоны, конкурсы (выставачная зала на вул. Багдановіча, 9а. Да 23.00. Тэл.: 3270633).