Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Святочны майстар–клас "Карункавы цуд выцінанкі"

  • 15.04.2017

Сябры! Напярэдадні светлага Велікоднага дня мы запрашаем вас на наш святочны майстар–клас "Карункавы цуд выцінанкі", падчас якога вы зможаце:

– пазнаёміцца з велікоднымі традыцыямі;

– даведацца пра мастацтва выцінанкі;

– зрабіць велікодную паштоўку і ўпрыгожванне для святочнага куліча сваімі рукамі.

Усе матэрыялы: нажніцы, кардон, паперу, стужкі, а таксама печыва, цукеркі, гарбату і добры настрой, – мы забяспечым!

Расклад майстар–класаў:

15 красавіка ў 14.00

Працягласць: 90 хвілін

Кошт: 6 рублёў

Папярэдні запіс абавязковы!

Даведкі і запіс па тэл. 327–43–22, 327–48–27 або ў каб. № 20