21 красавіка а 16–й гадзіне Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры ўрачыста адкрывае выстаўку фотамастака Марыны Бацюковай "Сула. Непарыўнае–2".
Выстаўка з’яўляецца лагічным працягам арт–праекта “Сула. Непарыўнае”, які экспанаваўся ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь.
Наведвальнікі атрымаюць магчымасць упершыню пазнаеміцца з чорна–белымі стужкавымі фотаздымкамі, прысвечанымі вясковаму абраду «Ваджэнне і пахаванне стралы». Эфект прысутнасці падчас абраду будзе ўзмоцнены музычным суправаджэннем калектыву "Страла" і дэманстрацыяй адмысловай дакументальнай кінастужкі.
Марына Бацюкова з’яўляецца спецыялістам ў галіне дакументальнай і канцэптуальнай фатаграфіі. Асноўныя тэмы яе фота–даследаванняў – штодзённасць, псіхалагічны стан асобы, стасункі чалавека з навакольным асяроддзем і паводзіны чалавека ў грамадстве.
У сваёй новай працы, Марына Бацюкова даследуе жыццё ў вёсках Неглюбка і Стаўбун Гомельскай вобласці падчас унікальнага вяснавога свята – абраду “Пахаванне стралы (сулы)”.
Гэты абрад звязаны з зямлёй, яе ўрадлівасцю, скіраваны на ўміласціўленне прыроднай стыхіі – маланкі–стралы. Ён мае глыбокія архаічныя карані, жыхары вёсак і самі не ўзгадваюць з чаго ўсё пачалося. Але традыцыя свята пакаленнямі застаецца нязменнай: жанчыны прыбіраюцца ў нацыянальныя строі, збіраюцца разам і ідуць працэсіяй праз усю вёску, спяваючы рытуальныя («стрэльныя») песні. Яны рухаюцца да жыта, дзе закопваюць у зямлі “Сулу”, тым самым хаваючы цёмную сілу разбурэння, магічным вобразам пераўтвараючы яе ў дабро, багацце і поспех. Пасля гэтага ладзяць вясёлыя карагоды, працягваюць спевы, танчаць.
Абрад “Ваджэнне і пахаванне стралы” ўключаны ў Дзяржаўны спіс нематэрыяльнага праяўлення творчасці чалавека і з'яўляецца нематэрыяльнай гісторыка–культурнай каштоўнасцю Беларусі.
На адкрыцці выстаўкі будуць прысутнічаць ўдзельнікі XI Міжнароднай навуковай канферэнцыі "Аўтэнтычны фальклор: праблемы захавання, вывучэння, успрымання". Марына Бацюкова выступіць з дакладам “Мэдыямастацтва ў сучасным горадзе. Сацыяльны фотапраект "Сула. Непарыўнае" ў архітэктурнай прасторы Мінска”.
Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры
Адрас: г.Мінск, зав. Музычны, 5,
Штодня з 10.00 да 17.30
тэл. 220 26 67
#dommasonay
Музей працуе: з 11.00 да 19.00
Без выхадных
Каса працуе: 11.00 – 18.30
Уваход наведвальнікаў: 11.00 – 18.30
Для дарослых:
Агляд экспазіцыі – 10 бел.руб.
Экскурсія – 30 бел.руб.
Для студэнтаў дзённай формы навучання:
Агляд экспазіцыі – 8 бел.руб.
Экскурсія – 25 бел.руб.
Для школьнікаў і навучэнцаў ССНУ:
Агляд экспазіцыі – 5 бел.руб.
Экскурсія – 15 бел.руб.
Для пенсіянераў:
Агляд экспазіцыі – 5 бел. руб.
Экскурсія – 15 бел.руб.
вул. К. Маркса, 12, Мінск, 220030, Рэспубліка Беларусь
+375 17 3237665 (прыёмная)
+375 17 3748322
+375 17 3654827
histmuseum@histmuseum.by
Навукова-метадычны аддзел
office@histmuseum.by
Прыёмная музея