У філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь "Дом–музей I з'езда РСДРП" з 7 красавіка па 28 мая ўпершыню ў Мінску будзе праходзіць выстава эксклюзіўных аўтарскіх работ “Мая плюшавая любоў”.
На выставе будуць прадстаўлены работы калекцыянера мядзведзяў, рэстаўратара і майстра цацак у стылі Тэдзі, удзельніка шматлікіх выстаў у Беларусі, Расіі і Еўропе Вольгі Дзеранчук.
Мішка – самая папулярная і культавая цацка ў XX і пачатку XXI стагоддзя. У Заходняй Еўропе і Амерыцы ён вядомы ў асноўным пад імем "Тэдзі" (англ. Teddy bear, ням. Teddybär). У беларускай і рускай мовах зацвердзілася назва “плюшавы мішка”.
Зараз у Свеце налічваецца каля дваццаці музеяў, прысвечаных плюшавым мядзведзям. У Беларусі такога музея няма, таму толькі ў Доме–музеі можна будзе пазнаёміцца з унікальнай выставай сусветнага ўзроўню.
У экспазіцыі прадстаўлена больш за 60 аўтарскіх цацак у стылі Тэдзі і больш за 100 экспанатаў антыкварных і вінтажных, а таксама сучасных цацак і кніг. Кожны экспанат мае пашпарт з указаннем: імя, даты нараджэння і матэрыяламі, выкарыстанымі пры яго стварэнні. Частка работ была прадстаўлена на вядучай міжнароднай выставе "TEDDYBÄR TOTAL" у нямецкім горадзе Мюнстэр, якая лічыцца родапачынальніцай усіх кірмашоў мішак Тэдзі і вядзе сваю гісторыю з 1995 года.
Мы чакаем усіх, хто хоча хоць на імгненне акунуцца ва ўнікальны і таямнічы свет плюшавых цацак!
Дом–музей I з'езда РСДРП
Адрас: г.Мінск, п–т Незалежнасці, 31а
Штодня з 11.00 да 19.00, без выходных
Тэл. для даведак: 290–68–47
Музей працуе: з 11.00 да 19.00
Без выхадных
Каса працуе: 11.00 – 18.30
Уваход наведвальнікаў: 11.00 – 18.30
Для дарослых:
Агляд экспазіцыі – 10 бел.руб.
Экскурсія – 30 бел.руб.
Для студэнтаў дзённай формы навучання:
Агляд экспазіцыі – 8 бел.руб.
Экскурсія – 25 бел.руб.
Для школьнікаў і навучэнцаў ССНУ:
Агляд экспазіцыі – 5 бел.руб.
Экскурсія – 15 бел.руб.
Для пенсіянераў:
Агляд экспазіцыі – 5 бел. руб.
Экскурсія – 15 бел.руб.
вул. К. Маркса, 12, Мінск, 220030, Рэспубліка Беларусь
+375 17 3237665 (прыёмная)
+375 17 3748322
+375 17 3654827
histmuseum@histmuseum.by
Навукова-метадычны аддзел
office@histmuseum.by
Прыёмная музея