Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



У Нацыянальным гістарычным музеі адкрылася выстава, прысвечаная Дню касманаўтыкі

  • 26.03.2015

У Галерэі музея працуе выстава, прысвечаная Дню касманаўтыкі. Гэта свята ў гонар першага палёта чалавека ў космас адзначаецца штогод 12 красавіка.

Палёт Юрыя Гагарына быў не толькі трыумфам савецкай касманаўтыкі, не толькі перамогай савецкіх вучоных, канструктараў, выпрабавальнікаў, але і "зорным часам" усяго чалавецтва. Космас стаў яшчэ адной галіной прымянення розуму і рук чалавека.

На выставе прадстаўлена серыя партрэтаў савецкіх касманаўтаў, якую стварыў народны мастак Расіі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Анатолій Яр-Краўчанка. Серыя паштовак, якая захоўваецца ў зборы Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, пабачыла свет у выдавецтве "Изобразительное искусство" (Масква, 1972 год).