Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстава "Кеслёўскі па–новаму"

  • 03.04.2017

З 3 красавіка ў Музеі гісторыі беларускага кіно (філіяле ДУ «Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь») адкрыецца выстава кінаплакатаў Анджэя Пангоўскага "Кеслёўскі па–новаму" (да фільмаў знакамітага польскага кінарэжысёра Кшыштафа Кесьлёўскага).

Анджэй Пангоўскі – адзін з самых вядомых стваральнікаў плаката. Значная частка з больш чым 1200 яго работ – гэта кінаплакаты, якіх ён спраектаваў больш за 450 (у тым ліку каля 150 для польскіх фільмаў). Такой колькасцю не можа пахваліцца ні адзін іншы майстар. Сярод работ, выкананых для польскіх рэжысёраў, – яго плакаты да самых выбітных твораў польскага кіно, у тым ліку «Чалавек з жалеза», «Выпадак», «Мішка», «Правінцыйныя акцёры», «Стан страху», «Залікоўка», «Канаплянка» і многія іншыя.

Пасля стварэння ў 1979 г. плаката да фільма «Кінааматар» Кшыштафа Кеслёўскага пачалося пастаяннае супрацоўніцтва Пангоўскага з Кеслёўскім. З тых часоў мастак праектаваў плакаты для ўсіх фільмаў рэжысёра. Апошнім стаў плакат да фільма «Сіні». У 1989 г. сам Кеслёўскі пісаў у каталогу да выставы Пангоўскага «Горад плакатаў» у варшаўскай галерэі «Захента» – «...Гэта не ўсё роўна – хто робіць плакат. Адным я давяраю – калі ён зрабіў плакат, я спрабую здабыць білет. Да іншых даверу ў мяне няма – мне ўсё роўна, што ім падабаецца…». Мабыць, Пангоўскаму ён давяраў, таму што супрацоўніцтва паміж двума аўтарамі доўжылася доўгія гады. Яго вынікам стала з'яўленне цэлай серыі плакатаў, якія сталі ўжо культавымі,– у тым ліку да фільмаў «Кінааматар», «Выпадак» ці «Кароткі фільм пра каханне».

З нагоды 20–й гадавіны з дня смерці рэжысёра Анджэй Пангоўскі ўзяўся за незвычайную справу – праз многія гады ён вярнуўся да тых жа фільмаў. Ён прагледзеў іх яшчэ раз, цяпер ужо з вышыні вопыту перажытых гадоў. Калі ён ствараў плакат да «Кінааматара», яму было 26 гадоў, а да фільма «Сіні» – 40. Сёлета аўтару споўнілася 63. Ён зусім па–іншаму прачытаў тыя ж фільмы, і па–іншаму спраектаваў свае працы. Ён заўважыў акцэнты, якія калісьці былі для яго незаўважнымі.

Узнікае пытанне: ці мае ўзрост аўтара плаката ўплыў на выкарыстоўваюцца ім сімвалы, ці ўплывае ён на поўнае разуменне і перажыванне праглядваемыя фільма?

Праект, які прадугледжвае стварэнне юбілейных плакатаў, быў істотна пашыраны. Калекцыя ўключае плакаты да ўсіх фільмаў рэжысёра Кеслеўскага, уключаючы кароткаметражныя і дакументальныя фільмы, а таксама ўвесь «Дэкалог».

Падтрымку ў рэалізацыі праекта аказала Кінастудыя «Тор». Суарганізатарам выставы з'яўляецца Музей кінематаграфіі ў Лодзі.

Адрас и час працы:

Музей гісторыі беларускага кіно

г. Мінск, вул. Свярдлова, 4

тэл. 327–10–75 / 8029 627–10–75

Штодня с 10–00 да 19–00 (уваход да 18–30)