Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстава "Маё жыццё ў мастацтве" (да юбілею народнай артысткі Беларусі Святланы Акружной)

  • 23.03.2017

Святлана Арцёмаўна Акружная нарадзілася 26 студзеня 1947 г. у горадзе Чарнаўцы, Украінскай ССР. У 1991 года атрымала званне Народнай артысткі Беларусі.

Вучылася ў Беларускім тэатральна–мастацкім інстытуце (клас прафесара Д. А. Арлова), скончыла яго ў 1969 годзе. Пасля інстытута жыве ў Віцебску і з'яўляецца вядучай актрысай Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа.

Лаўрэат прэмій «За духоўнае адраджэнне» (2006) і «За матчына мужнасць» імя З. Тусналобавай–Марчанка. У 1997–1998 гг. атрымала тытул "Жанчына года" (Кембрыдж, Англія), у 2005 годзе ўдастоена міжнароднай «Прэміі свету» (ЗША) і прэміі «За духоўнае адраджэнне».

У репертуарным лісце Святланы Акружной больш за 60 спектакляў.

Выдатная прафесійная падрыхтоўка, высокая сцэнічная культура, працавітасць, творчая ініцыятыва дазволілі Святлане Акружной заняць вядучае месца ў «коласаўскай» трупе.

За выкананне ролі Франкі ў спектаклі «Хам» па Элізе Ажэшкі была ўдастоена прэміі прафсаюзаў Беларусі і дыплома «За лепшую жаночую ролю» на міжнародным тэатральным фестывалі ў Бранску.

Найбольш значныя працы апошніх сезонаў сведчаць аб бесперапынным прафесійным росце акцёрскага майстэрства Святланы Акружной. Сярод іх: Дорыс («Любоўнікі з Каліфорніі» Б. Слейда), Эліна Макропуласа («Рэцэпт Макропуласа» К. Чапека), Жанна («Жанна» Ж. Ануя), Мадам («Марлен ... Марлен ...» Д . Мінчонка), Кацярына Іванаўна («Кацярына Іванаўна" Л. Андрэева), Лаура ( «Бацька» А. Стрындберга).

Святлана Акружная ўдастоена дыпломам «За лепшую жаночую ролю» на міжнародных фестывалях «Славянскія тэатральныя сустрэчы» (у 2003 годзе за ролю Кацярыны Іванаўны ў аднайменным спектаклі) і «Белая вежа» (у 2004 годзе за ролю Лауры ў спектаклі «Бацька»).

Здымаецца актрыса і ў кіно. Найбольш папулярныя кінапрацы з яе ўдзелам: «Другая восень», «Зацюканы апостал», «Плач перапёлкі».

На выстаўцы будуць прадстаўлены матэрыялы з музея Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа: фотаздымкі з спектакляў у якіх іграла С. Акружная, партрэты Святланы Акружной і скульптура зробленная Валерыям Магучым "Святлана Акружная ў вобразе Жанны д’Арк".

Наш адрас: г. Мінск (Верхні горад),

Музычны завулак, 5

Тэлефон для даведак 220–26–67

theatre–museum.by

#dommasonay