Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Адкрыццё выставы "Зачараванне" ў Клайпедзе

  • 17.03.2017

Сябры! 13 сакавіка 2017 года, у Клайпедзе (Літва) адбылося афіцыйнае адкрыццё выставы фотамастака Ірэны Гудзіеўскай і стыліста Тамары Ганчаровай "Зачараванне", арганізаванай Нацыянальным гістарычным музеем Рэспублікі Беларусь і Беларускай суполкай "Крыніца" горада Клайпеда, пры падтрымцы Пасольства Рэспублікі Беларусь у Літоўскай Рэспубліцы.

Праект прысвечаны прыгажосці беларускай прыроды і яе ўзаемасувязі з тонкім вобразам жанчыны. На выставе будуць прадстаўлены работы фотамастака, якія адлюстроўваюць натуральнае зачараванне і вытанчанасць беларускіх дзяўчын.

Фотавыстава фарміравалася на працягу пяці гадоў. У ёй прынялі ўдзел каля сарака мадэляў. Цесная ўзаемасувязь квітнеючай жаночай прыгажосці і непаўторнасці беларускай прыроды – галоўная тэма арт–праекта "Зачараванне".

"Беларускімі дзяўчатамі захапляюцца ва ўсім свеце. Але перадаць іх прыроднае зачараванне праз фотаздымак няпроста. Трэба прыдумаць цікавы вобраз, атрымаць неабходнае святло, а галоўнае – здолець знайсці гармонію паміж вобразам вытанчанай дзяўчыны і непрыступнасцю беларускай прыроды. Сёння людзі ужо перасыціліся фотаздымкамі, дзе пасля апрацоўкі сціраюцца індывідуальныя рысы, а канчатковы рэзультат выглядае пластыкавым і нерэальным", – адзначае Ірэна Гудзіеўская.

Фотаздымкі для праекта надрукаваны на палатне. Насычаным колерам і цікавымі вобразамі яны нагадваюць карціны эпохі Рэнесанса. Кожны фотаздымак мае свой настрой і гісторыю. Мадэлямі для праекта "Зачараванне" выступілі беларускія дзяўчаты мадельнага агенцтва "Студыя Тамара".

"Беларусь – неверагодна прыгожая краіна. На жаль, у Еўропе і Азіі досыць мала ведаюць пра нашу краіну, традыцыі, культуру. Дадзеным праектам мы хочам прыадкрыць гэтую завесу, познаёміць з Беларуссю", – кажа Ірэна Гудзіеўская.