Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстава "Па той бок горада"

  • 15.03.2017

15 сакавіка 2017 года ў Музеі прыроды і экалогіі (г. Мінск, вул. К. Маркса 12) адкрываецца персанальная выстава Паліны Русаковіч «Па той бок горада».

У сучасным свеце вялікая частка людзей пражывае ў буйных гарадах. Рытм жыцця вялікага горада вельмі напружаны. Неабсяжныя абшары прыроды застаюцца за межамі гэтага жыцця.

Маладая мастачка Паліна Русаковіч правядзе экскурсію па месцах, якія звычайна схаваныя ад вачэй за мітуснёй вуліц.

Адчуйце дух індустрыяльнай пабудовы, успомніце, як выдатна застацца на адзіноце з прыродай, і магчыма, задумайцеся пра лёс нашай экалогіі!

Выставу можна наведаць з 15 сакавіка па 1 мая 2017 г.

г. Мінск, вул. К.Маркса, 12

Музей працуе: з 11.00 да 19.00

Без выхадных.

Тэлефоны для даведак: (017) 3270633; 2374694

www.pryroda.histmuseum.by