Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Паказ фільма "ДОТЫК АНЁЛА"

  • 16.03.2017

16 сакавіка а 19–й гадзіне ў Музеі гісторыі беларускага кіно (філіяле ДУ «Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь») адбудзецца эксклюзіўны паказ польскага мастацка–дакументальнага фільма рэжысёра Марэка Томаша Паўлоўскага «ДОТЫК АНЁЛА» (Польшча – Германія, 2015 г., 60 хв.).

Гэта паэтычна–дакументальны аповед відавочцы шакавальных падзей пра выратаванне падлетка Гэнрыка Шэнкера з пекла Галакосту. Увосень 1939–га, яшчэ да пачатку стварэння лагеру смерці «Аўшвіц–Біркенаў», у Асвенціме ўзнік Офіс эміграцыі габрэяў у Палестыну, створаны Шэнкерам–старэйшым на загад нацыстаў. І тысячы людзей з усёй Сілезіі пачалі сцякацца ў мястэчка ў надзеі на ратунак. Але ідэя легальнай эміграцыі правалілася… Сам Гэнрык Шэнкер так кажа пра тагачасныя падзеі:

„…На маіх карцінах бачны выявы пакутуючых людзей, і ў той жа час зверху анёлы прымаюць іх у свае абдымкі. Мне падаецца, што праз гэтае маляванне я да іх набліжаюся, я іх увекавечваю. Я вырашыў маляваць іх пераход у іншы свет, той лепшы свет. Мой збаўца ў Вялiчцы, я кажу, што ён анёл. Хутчэй за ўсё, гэта быў анёл у чалавечым абліччы. Заўсёды, калі нараджаліся мае дзеці і мае ўнукі, я пра яго думаў,… што ён уратаваў мяне і ўсю маю сям'ю. Ніхто б з іх не жыў, каб не той шляхетны чалавек.

Той габрэй, які ўратаваўся ў час вайны, ніколі б не ўратаваўся, калі б недзе, у нейкай сітуацыі, яму не дапамаглі. Мы не толькі ўдзячныя да апошняга ўздыху тым людзям, якія нас ратавалі. Гэтыя людзі — светачы чалавецтва. Яны былі ціхімі героямі той вайны.

ФІЛЬМ ДЭМАНСТРУЕЦЦА НА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ

УВАХОД ВОЛЬНЫ! КОЛЬКАСЦЬ МЕСЦАЎ АБМЕЖАВАНАЯ!

МУЗЕЙ ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСКАГА КІНО

г. МІНСК, вул. СВЯРДЛОВА, Д. 4; тэл. 327–10–75

ПАЧАТАК А 19–Й ГАДЗІНЕ