Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Увага! Акцыя да Дня шчасця!

  • 20.03.2017

Сябры! З 20 па 24 сакавіка ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь Вы можаце наведаць асноўную экспазіцыю і некамерцыйныя выставы, заплаціўшы ўсяго 1 рубель! Акцыя прымеркавана да Міжнароднага дня шчасця, які быў абвешчаны ААН у 2012 годзе і адзначаецца 20 сакавіка. Заснавальнікі заклікаюць усе краіны накіроўваць намаганні на паляпшэнне дабрабыту людзей, а таксама адзначаць гэтае свята шляхам правядзення асветніцкіх мерапрыемстваў. У сувязі з гэтым, Вы зможаце на працягу пяці дзён наведаць музей па мінімальнай цане, атрымаць новыя прыемныя ўражанні і, шчыра спадзяемся, стаць крышачку больш шчаслівым.

Падрабязнасці па тэл. (017) 327 43 22