Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



"Кветкавы" майстар–клас!

  • 04.03.2017

Сябры! Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь падрыхтаваў для вас майстар–клас "Кветкавы". У гэты раз, мы навучым Вас рабіць сапраўдную вясновую прыгажосць, у якую можна схаваць водар і падарунак! Рабіць мы будзем кветкі, скрыначку і начынку ў скрыначку.

Расклад майстар–класаў:

• 4 сакавіка (субота) а 12–й гадзіне

• 5 сакавіка (нядзеля) а 15–й гадзіне

Працягласць – 90 хвілін.

Адрас: Мінск, вул. К. Маркса, 12 (зала 14)

Кошт: 12 руб.

Папярэдні запіс абавязковы! Тэл. : (017) 327 43 22

Чакаем Вас!