Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Майстар-клас "Папяровая пластыка" ў Гасцёўні Уладзіслава Галубка

  • 18.03.2017

Сябры! У рамках выставы «Мы любім кветкі», 18 сакавіка запрашаем школьнікаў ад 10 да 12 гадоў у Гасцёўню Уладзіслава Галубка (вул. Старавіленская, 14) на майстар–клас «Папяровая пластыка». Вы даведаецеся, як з дапамогай нескладаных прыёмаў можна вырабіць самастойна віншавальную аб'ёмную паштоўку пад чулым кіраўніцтвам Ларысы Стрыжак і Наталлі Харольскай (з персанальнымі парадамі і падказкамі).

Спяшайцеся! Колькасць месцаў абмежавана!

Папярэдні запіс па тэл. (017) 286 74 03

Майстар клас пройдзе ў Гасцёўні Уладзіслава Галубка. Чакаем Вас а 13–й гадзіне па адрасе: Мінск, вул. Старавіленская, 14 (ст. метро Няміга).