Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Атракцыён "Лазерны квэст"

  • 02.03.2017

2 сакавіка 2017 года ў Музеі прыроды і экалогіі па адрасе вул. Казінца, 117 адкрыецца атракцыён «Лазерны квэст».

«Лазерны квэст» - гэта крэатыўны праект, накіраваны на тых, хто аддае перавагу віртуальнаму свету кампутарных гульняў і прыгодніцкіх фільмаў. Квэст ўяўляе сабой лазерны лабірынт, які неабходна прайсці ў стылі Джэймса Бонда, па-майстэрску лавіруючы паміж лазернымі прамянямі. Гулец павінен прайсці да канца лабірынта, узяць ключ ад сейфа, вярнуцца і адкрыць яго, не закрануўшы лазерныя прамяні.

Станьце героем каханага фільма ці кампутарнай гульні. Праверце свой спрыт у віртуальнай прасторы з лазерных прамянёў і атрымайце прыз.

Квэст рэкамендуецца дзецям ад 7 гадоў.

Атракцыён можна наведаць з 2 сакавіка.

г. Мінск, вул. Казінца, 117.

Музей працуе: з 10.00 да 18.00

Каса працуе: з 10.00 да 17.30

Без выхадных.

Тэлефон для даведак: (017) 2075871; 3270633

Сайт: www.pryroda.histmuseum.by