Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Фільм "Жанчына" ў Музеі гісторыі беларускага кіно

  • 12.03.2017

12 сакавіка 2017 г., ва 19.30 у рамках спецыяльнага праекта Музея гісторыі беларускага кіно прадстаўляем вашай увазе кінапаказ фільма “Жанчына” (1932, рэжысёр – Яфім Дзиган). Музычнае суправаджэнне – Апалінарыя Акімава (імправізацыя на прэпараваным фартэпіяна).

У гэтым годзе малавядомаму шэдэўру беларускага кінематографа спаўняецца 85 гадоў. Дзеянне кінакарціны адбываецца ў пачатку 1930–х гадоў, фільм адносіцца да катэгорыі “актуальных”, па задумцы павінен быў адлюстроўваць новыя ўмовы жыцця ў маладой дзяржаве.

Галоўная гераіня, Марыя, насуперак пагрозам мужа і незадаволенасці аднавяскоўцаў, ідзе вучыцца і марыць стаць трактарысткай. Фільм зняты ў лепшых традыцыях нямога кіно: перадае напал эмоцый і глыбіню канфлікту паміж асобай, накіраванай у будучыню, і групай, якая захрасла у кансерватыўнай мысленні і трымаецца за мінулае.

Паказ прысвечаны Міжнароднаму жаночаму дню.

Апалінарыя Акімава – мінская кампазітарка, працуе ў жанры экспрэсіўнага мінімалізму. Метад – імправізацыя, непасрэднае ўваходжанне ў струмень натхнення, адлюстраванне глыбінных эмоцый і станаў. Ўмоўныя ўплыву – Арво Пярт, Філіп Гласс, Мортон Фельдман, Диаманда Галасы.

Першае адкрытае выступленне ў Беларусі.

Колькасць квіткоў абмежаваная.

Кошт квітка – 5 руб.

Даведкі па тэл. (017) 327–10–75, (029) 627–10–75

Мерапрыемства ў Фэйсбуку: https://www.facebook.com/events/1676589732638169/

Мерапрыемства ў Кантакце:

https://vk.com/event140891882