Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Падпісанне мемарандума аб супрацоўніцтве паміж Нацыянальным гістарычным музеем Рэспублікі Беларусь і Львоўскім гістарычным музеем

  • 23.02.2017

17 лютага 2017 г. у горадзе Львоў (Украіна), у рамках экспанавання выставы “Беларусь і беларусы”, адбылося падпісанне мемарандума аб супрацоўніцтве паміж Нацыянальным гістарычным музеем Рэспублікі Беларусь і Львоўскім гістарычным музеем. Ад украінскага боку на цэрымоніі падпісання мемарандума прысутнічалі глава Львоўскай абласной адміністрацыі А. Стокалас–Варанчук, дырэктар Дэпартаменту па пытаннях культуры, нацыянальнасцяў і рэлігіі Х. Берагоўска, трэцці сакратар Міністэрства замежных спраў у Львове Р. Цяршоўчын. У якасці спецыяльнага госця на мерапрыемстве прысутнічаў Ганаровы консул Рэспублікі Беларусь у Львове І. Драцяк.

Ва ўрачыстай абстаноўцы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь А. Рыжкоў і дырэктар Львоўскага гістарычнага музея П. Чмелік падпісалі дакумент, які прадугледжвае абмен выставамі, правядзенне канферэнцый і круглых сталоў, лекцый і арганізацыю навуковых стажыровак. Ужо ў 2017 г. Нацыянальны гістарычны музей прэзентуе ў Львове дзве выставы: “Свет і цень”, якая прысвечана 135–годдзю з дня нараджэння Л. Дашкевіча – фатографа, вучонага, педагога і фотапраект М. Бацюковай “Сула. Непарыўнае”.