Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстава "Савецкі плакат"

  • 23.02.2017

У філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, "Дом-музей I з'езда РСДРП", з 23 лютага па 26 сакавіка будзе дэманстравацца выстава "Савецкі плакат", якая падрыхтавана да стагоддзя кастрычніцкіх падзей у Мінску.

2017-ы - год стагоддзя рэвалюцыйных падзей 1917 года. І хоць дыскусіі пра падзеі тых гадоў не спыняюцца, да сённяшняга дня даследчыкі згодныя ў адным: рэвалюцыя мела сусветна-гістарычнае значэнне і аказала ўплыў на жыццё многіх народаў. Стогадовы рубеж - знакавы для гістарычнай памяці. Менавіта сёння неабходна спрыяць папулярызацыі якасных гістарычных ведаў для здабыцця з іх урокаў, у тым ліку і праз прыклады выяўленчага мастацтва, часткай якога несумненна з'яўляюцца палітычныя і агітацыйныя плакаты.

Савецкі палітычны плакат з'явіўся ў сярэдзіне 1918 года, у найбольш востры момант для рэвалюцыйнай Расіі і стаў самым масавым прыкладам агітацыйнага мастацтва. Глыбокая камуністычная мараль, ідэалагізаванасць і масавасць палітычнага плаката паслужылі закладам таго, што ён нароўні з кінематографам меў велізарны ўплыў.

Савецкія агітацыйныя плакаты - маштабнае і ўнікальная з'ява ў мастацтве. Незалежна ад таго, у які час і з якой мэтай яны ствараліся, іх псіхалагічны складнік эмацыйнага ўспрымання дастаткова высокі. Савецкія плакаты з'яўляюцца часткай культурнай спадчыны краіны таго перыяду.

Плакаты ў СССР, першапачаткова закліканыя агітаваць і прапагандаваць палітычныя ідэі, ператварыліся ў самадастатковыя высокамастацкія творы. Такім чынам, прадстаўленыя на выставе плакаты, не толькі распавядаюць пра жыццё нашай краіны, пра значэнне падзей 1917-га года, але і дазваляюць адчуць дух часу, атмасферу даўно мінулай эпохі, а таксама мастацкае майстэрства іх стваральнікаў.

Дом-музей I з'езда РСДРП

Адрас: г.Мінск, п-т Незалежнасці, 31а

Штодня з 11.00 да 19.00, без выходных

Тэл. для даведак: 290-68-47

www.facebook.com/domusmuseum, www.vk.com/domusmuseum