Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Iнтэрактыўны праект "МирРаж"

  • 10.02.2017

10 лютага ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адкрыецца унікальны інтэрактыўны праект «МирРаж».

«МирРаж» - падзея для тых, хто хоча трапіць у яркі і жывы свет, які жыве сваiм ўласным жыццём! Даследаваць і пазнаваць, захапляцца і здзіўляцца, атрымліваць масу новых уражанняў і яркіх эмоцый, зрабіць мноства выдатных фатаграфій на памяць. Цяжка апісаць словамі, гэта трэба бачыць!

На выставе прадстаўлена некалькі дзясяткаў зачаравальных светаў, кожны з якіх жыве сваім уласным жыццём. Разнастайныя жывёлы з розных канцоў свету, выдуманыя фантастычныя істоты і персанажы - усё гэта стала даступным у новым інтэрактыўным фармаце.

Каб атрымаць маляўнічую фатаграфію, неабходна сфакусаваць камеру вашага смартфона, які падтрымлівае сістэму Android, на невялікі малюнак, размешчаны на сцяне.

Прагуляцца па лесе і сустрэць прадстаўнікоў флоры і фауны, выратавацца ад суровага мядзведзя і пасябраваць з прыгажуняй-лісой або адправіцца ў сафары і сфатаграфавацца з зебрай. Усе персанажы з'яўляюцца побач з наведвальнікамі, дазваляючы стаць паўнавартаснымі ўдзельнікамі ўсіх прадстаўленых сюжэтаў. Атрыманыя фатаграфіі абуджаюць цудоўныя асацыяцыі і адчуванні, нібы пераносячы ўспрыманне рэчаіснасці на абсалютна новы ўзровень!

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь

Мінск, вул. К.Маркса, 12

Тэл.: 327-43-22