Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



14 лютага - Дзень усіх закаханых!

  • 14.02.2017

Сябры! Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь і яго філіялы падрыхтавалі для Вас мноства мерапрыемстваў, прымеркаваных да 14 лютага – Дня усіх закаханых!

1. Месца: Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь (вул. К. Маркса, 12)

Дата і час: 14 лютага ў 17.00

Мерапрыемства: «Сардэчны майстар–клас»

Ужо стала традыцыяй лічыць люты – адзін з самых халодных зімовых месяцаў – самым "сардэчным" месяцам году, бо менавіта 14 лютага адзначаецца Дзень святога Валянціна або Дзень усіх закаханых. Гэтае свята аб'ядноўвае мільёны людзей па ўсім свеце, якія хочуць яшчэ раз нагадаць сваім родным і блізкім, як яны іх кахаюць.

Супрацоўнікі Нацыянальнага гістарычнага музея ўпэўнены, што самыя цёплыя і шчырыя падарункі – гэта тыя, якія зроблены сваімі рукамі. Хочаце зрабіць любімаму чалавеку незвычайны падарунак? Прыходзьце да нас на святочны майстар–клас, падчас якога вы зможаце:

– даведацца пра гісторыю святкавання Дня ўсіх закаханых у розных краінах свету;

– зрабіць прыгожую паштоўку для улюбёнага чалавека;

– скласці 3D–сэрца з кардону, якое не толькі будзе само па сабе прыгожым падарункам, але і зможа стаць арыгінальнай упакоўкай для невялікага сувеніра.

Усе матэрыялы: нажніцы, кардон, стужкі, бліскаўкі, а таксама печыва, цукеркі, гарбату і добры настрой – мы забяспечым!

Нават, калі зараз у вас няма каханага чалавека, якому б вы маглі падарыць сваё сэрца, гэта не падстава праводзіць свята ў адзіноце. Прыходзьце да нас з мамамі і татамі, сястрычкамі і брацікамі, сябрамі і сяброўкамі, нагадайце ім яшчэ раз у гэты дзень, як вы іх любіце.

Расклад майстар–класаў:

11, 12 лютага ў 11.00 і 14.00

14 лютага ў 17.00

Працягласць: 2 гадзіны

Кошт: 12 рублёў

Папярэдні запіс абавязковы!

Даведкі і запіс па тэл. 327–43–22, 327–48–27

або ў каб. № 20

2. Месца: Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці (вул. К. Маркса, 38)

Дата і час: 14 лютага

Мерапрыемства: Акцыя «З каханнем да Беларусі»

Прыемны сюрпрыз для ўсіх закаханых пар і студэнтаў. Падрабязнасці па тэл. +375 17 327 46 11; +375 17 327 46 12

3. Месца: Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры (зав. Музычны, 5)

Дата і час: 14 лютага ў 16.00

Мерапрыемства: Вечарына «Хуткія спадканні»

14 лютага ў 16.00, у Дзень усіх закаханых, Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры арганізоўвае вечарыну “Хуткія спадканні” (Speed dating).

Speed dating( англ. Хуткія спадканні) – фармат вечарынак міні–спатканняў для моладзі (18 – 29 год), арганізаваных з мэтай пазнаёміць людзей адзін з адным і добра пабавіць час! Актуальна ў Дзень усіх закаханых, уваход – 5 р.

4. Месца: Дом–музей I з’езда РСДРП (пр. Незалежнасці, 31А)

Дата і час: 11 – 19 лютага

Мерапрыемства: Выстава «Яўнасці Кахання»

Выстава работ фатографа Ганны Юхнавец, прысвечаная розным праявам найвыдатнейшага з чалавечых пачуццяў. На выставе будуць прадстаўлены работы з серыі «Каханне без часу», «Спатканне» на якіх прадстаўлены фатаграфіі закаханых пар на працягу жыцця, фотаздымкі рамантычных сустрэч, а таксама работы, выкананыя на тэму гістарычнай рэканструкцыі. Разам з тым, на выставе будуць прадстаўлены і калекцыйныя паштоўкі аўтарскай працы. З выставай можна азнаёміцца пры наведванні асноўнай экспазіцыі музея.

5. Месца: Гасцёўня Уладзіслава Галубка (вул. Старавіленская, 14)

Дата і час: 14 лютага в 15.00

Мерапрыемства: «Пачынаецца усё з кахання»

Каханне… Святое, дзіўнае пачуцце!

14 лютага Гасцёўня Уладзіслава Галубка запрашае усіх жадаючых адзначыць Дзень Святога Валянціна ў музеі. У гэтым годзе мы адзначаем юбілей з дня нараджэння першага народнага артыста Беларусі – Уладзіслава Галубка, таму і праграма мерапрыемства звязана з яго імем.

Наведвальнікаў гасцёўні ў гэты дзень чакае займальная праграма святкавання. Госці мерапрыемства даведаюцца не толькі пра гісторыю і традыцыі Дня закаханых, але і пра асабістае жыццё і сям’ю Уладзіслава Галубка.

Акрамя таго, Вас чакаюць:

• Віктарына

• Конкурсы

• Песні

Папярэдні запіс па тэл. 286 74 13

Уваход платны!

Закаханыя пары чакае прыемны сюрпрыз!