Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



"Сардэчны майстар-клас"

  • 11.02.2017

Ужо стала традыцыяй лічыць люты – адзін з самых халодных зімовых месяцаў – самым "сардэчным" месяцам году, бо менавіта 14 лютага адзначаецца Дзень святога Валянціна або Дзень усіх закаханых. Гэтае свята аб'ядноўвае мільёны людзей па ўсім свеце, якія хочуць яшчэ раз нагадаць сваім родным і блізкім, як яны іх кахаюць.

Супрацоўнікі Нацыянальнага гістарычнага музея ўпэўнены, што самыя цёплыя і шчырыя падарункі – гэта тыя, якія зроблены сваімі рукамі. Хочаце зрабіць любімаму чалавеку незвычайны падарунак? Прыходзьце да нас на святочны майстар–клас, падчас якога вы зможаце:

– даведацца пра гісторыю святкавання Дня ўсіх закаханых у розных краінах свету;

– зрабіць прыгожую паштоўку для улюбёнага чалавека;

– скласці 3D–сэрца з кардону, якое не толькі будзе само па сабе прыгожым падарункам, але і зможа стаць арыгінальнай упакоўкай для невялікага сувеніра.

Усе матэрыялы: нажніцы, кардон, стужкі, бліскаўкі, а таксама печыва, цукеркі, гарбату і добры настрой – мы забяспечым!

Нават, калі зараз у вас няма каханага чалавека, якому б вы маглі падарыць сваё сэрца, гэта не падстава праводзіць свята ў адзіноце. Прыходзьце да нас з мамамі і татамі, сястрычкамі і брацікамі, сябрамі і сяброўкамі, нагадайце ім яшчэ раз у гэты дзень, як вы іх любіце.

Расклад майстар–класаў:

11, 12 лютага ў 11.00 і 14.00

14 лютага ў 17.00

Працягласць: 2 гадзіны

Кошт: 12 рублёў

Папярэдні запіс абавязковы!

Даведкі і запіс па тэл. 327–43–22, 327–48–27 або ў каб. № 20