Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстава "Цветоформы"

  • 09.02.2017

9 лютага 2017 г. а 17–й гадзіне ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адкрыецца персанальная выстава абстрактнага жывапісу маскоўскага мастака Іскандэра Ілязава "Цветоформы".

Ілязаў Іскандэр Сабітавіч (творчы псеўданім Iskan) – некамерцыйны мастак стварае яркія геаметрычныя абстракцыі. Нарадзіўся ў 1956 г. ў сям'і школьных настаўнікаў у Ціраспалі. Атрымаў адукацыю перакладчыка і эканаміста, працаваў у гандлёва–прамысловай палаце ў Маскве і Бухарэсце, затым – бізнес–кансультантам. Іскандэр – член Саюза мастакоў Расіі "Мастацтва без межаў", Саюза абстракцыяністаў Расіі, Творчага саюза прафесійных мастакоў, Саюза мастакоў народнага мастацтва, удзельнік выстаў у Маскве, Парыжы і Канах, акадэмік Расійскай акадэміі народнага мастацтва (РАНМ).

Іскан адчуў уплыў маскоўскіх нонканфармістаў, асабліва Анатоля Зверава, Васіля Сітнікава і Уладзіміра Якаўлева, з творчасцю якіх ён пазнаёміўся ў 70–я гады, а ў 2006–2014 сабраў невялікую, але характэрную калекцыю карцін "другога рускага авангарду".

Іскан у апошнія гады шмат часу праводзіць на Блакітным Беразе, дзе прырода поўдня Францыі яго натхняе.

Іскан піша пра сябе: "Я бяру сонечнае святло і пераўтвараю яго ў колеры маіх карцін. Энергія Сонца пераходзіць у мае палатны.

Мая творчасць ідзе ад прыроды. Я натхняюся небам і морам, захадамі і світаннямі, лініямі гор і жаночага цела. Я абагульняю малюнкі, часта зводзячы іх да геаметрычных фігур. Я лічу, што глядач падсвядома пазнае іх, счытвае значэння і ўзнаўляе зыходную карціну ў сваім уяўленні. Мае карціны ідуць ад прыроды, і яна мой адзіны настаўнік".

Карціны Іскана адрозніваюцца цёплай энергетыкай, яснай кампазіцыяй і выверанымі каляровымі спалучэннямі.

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь

Мінск, вул. К.Маркса, 12

Тэл .: 327–43–22, 327 48 27