Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстава эксперыментаў "Музей навукі"

  • 04.02.2017

У філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь "Дом–музей I з'езда РСДРП" з 4 лютага па 31 сакавіка бягучага года будзе працаваць выстава эксперыментаў "Музей навукі", падрыхтаваная сумесна з Мінскім музеем папулярнай навукі “Элемента”.

Інтэрактыўная выстава вяртаецца ў Мінск! Фізіка, механіка, магнетызм – на першы погляд нам здаецца, што ўсё гэта даволі складана і далёка ад разумення, але менавіта ў нашым музеі навука становіцца не толькі дасціпнай, але і займальнай.

Хіба не марыў кожны з нас правесці які–небудзь навуковы эксперымент, даведацца, як працуе той ці іншы механізм. Мары спраўджваюцца! На выставе Вы знойдзеце шар Тэсла, прыбор электрастатыкі, магнітную анамалію і магнітны маятнік ці паспрабуеце слухаць музыку без слухавак, а ўласнымі рукамі!

Акрамя ўсяго іншага, у нас можна праэксперыментаваць з магнітнай аркай, паветранадзімальнікам Бярнулі і яшчэ больш за дзесятак прыстасаванняў, якія дапамогуць зрабіць складаныя навуковыя досведы простымі і цікавымі.

Любы эксперыментатар у «Музеі навукі» – дзіця або дарослы – можа самастойна правесці свой уласны эксперымент, які апісвае той ці іншы закон фізікі або з'яву прыроды. За час, праведзены ў музеі, Вы не зможаце вывучыць усю фізіку, але цікавасць да дакладных навук, цяга да ведаў і вынаходніцтвы ў Вас напэўна з'явяцца!

На выставе знаходзяцца экспанаты, з якімі можна і трэба ўзаемадзейнічаць, даследаваць, разгадваць галаваломкі.

На выставе экспанаты чапаць не толькі можна, але і трэба!

Дзеці дашкольнага ўзросту дапускаюцца на выставу толькі разам з дарослымі

Дом–музей I з'езда РСДРП

Адрас: г.Мінск, п–т Незалежнасці, 31а

Штодня з 11.00 да 19.00, без выходных

Тэл. для даведак: 290–68–47

www.facebook.com/domusmuseum, www.vk.com/domusmuseum