Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Казачныя вечарыны ў музеі!

  • 28.01.2017

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь у межах святкавання 500–годдзя першай друкаванай беларускай кнігі працягвае праводзіць вечарыны са сваімі маленькімі наведвальнікамі за чытаннем чароўных казак.

28 студзеня а 17–й гадзіне да нас завітае вядомая беларуская дзіцячая пісьменніца Алена Масла, якая прачытае некалькі казак са свайго зборніка “Таямніца закінутай хаты”. Свае першыя творы Алена апублікавала ва ўзросце 10–ці гадоў, а сёння яна – сапраўдны майстар дзіцячай літаратуры. Яе чароўныя казкі не раз атрымлівалі прэстыжныя прэміі і ўзнагароды, а п’еса “Каляды з хроснай” па аднайменным творы ў 2015 годзе была адзначана як найцікавейшая сярод п’ес для дзяцей.

Музей праводзіць казачныя вечарыны па суботах. Мы дакладна ведаем, што такія сумесныя чытанкі цікавыя як дзецям, так і іх бацькам. Вас чакае ўтульны дзіцячы пакой, мяккія падушкі і добры настрой.

Запрашаем усіх жадаючых!

Папярэдняя рэгістрацыя абавязковая.

Запіс па тэл. 327 43 22, 327 48 27