Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстаўка "Беларусь і Кітай: 25 гадоў паспяховага супрацоўніцтва"

  • 25.01.2017

25 студзеня 2017 года ў Музеі сучаснай беларускай дзяржаўнасці (філіяле ДУ "Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь") адбудзецца адкрыццё выстаўкі "Беларусь і Кітай: 25 гадоў паспяховага супрацоўніцтва".

Развіццё двухбаковых адносін Рэспублікі Беларусь з Кітайскай Народнай Рэспублікай бярэ свой пачатак 20 студзеня 1992 года, калі былі ўсталяваныя дыпламатычныя адносіны паміж дзвюма дзяржавамі, і сёння дзяржавы актыўна падтрымліваюць адзін аднаго на міжнароднай арэне. Супрацоўніцтва дзвюх краін канструктыўна развіваецца па ўсіх напрамках: бакі рэгулярна абменьваюцца візітамі на вышэйшым і высокім узроўнях, ажыццяўляецца актыўны міжпарламенцкі дыялог, дынамічна развіваюцца міжведамасныя беларуска–кітайскія кантакты.

На сённяшні дзень Кітайская Народная Рэспубліка з'яўляецца адным з прыярытэтных вектараў супрацоўніцтва для Рэспублікі Беларусь, паколькі абедзве дзяржавы прытрымліваюцца шматпалярнай сістэмы міжнародных адносін. Дзеючыя двухбаковыя дамовы з КНР ахопліваюць шырокі спектр пытанняў: усталяванне дыпламатычных адносін, гандлёва–эканамічнае супрацоўніцтва, супрацоўніцтва ў галіне навукі і тэхналогій, мастацтва і культуры, адукацыі, турызму, транспарту, аховы здароўя, ваенна–тэхнічнае супрацоўніцтва, бязвізавыя паездкі і інш. Двума дзяржавамі паспяхова рэалізуюцца такія праекты як стварэнне індустрыяльнага парку «Вялікі камень», Беларускі нацыянальны тэхнічны універсітэт і прамысловая карпарацыя «ЦюаньШэн» (г. Увэй) адкрылі Цэнтр па камерцыі, навуцы, тэхніцы, адукацыі і культуры правінцыі Ганьсу для правядзення сумесных даследаванняў, праз Рэспубліку Беларусь праходзіць Новы шаўковы шлях, у Беларусі былі адкрыты Інстытуты Канфуцыя, якія з'яўляюцца цэнтрамі папулярызацыі кітайскай культуры і кітайскай мовы і мн. інш.

Выстава ўключае ў сябе прадметы, ўзнагароды, звязаныя з тэмай супрацоўніцтва дзвюх краін у розных сферах, а таксама падарункі, уручаныя Кіраўніку дзяржавы, ўраду і народу Беларусі вышэйшымі асобамі, дыпламатамі, і арганізацыямі Кітайскай Народнай Рэспублікі і якія адлюстроўваюць паспяховае развіццё беларуска–кітайскіх адносін.

Наведвальнікі ўбачаць каштоўныя экспанаты з фондаў музея, а таксама прадметы, перададзеныя рознымі арганізацыямі: Ордэн Дружбы Кітайскай Народнай Рэспублікі, ваза – падарунак Старшыні Кітайскай Народнай Рэспублікі Ху Цзіньтао, унікальныя сярэднявечныя вазы, адноўленыя сумесна беларускімі і кітайскімі навукоўцамі з ужываннем найноўшых тэхналогій, экспанаты, якія прадстаўляюць дзейнасць Інстытута Канфуцыя ў Рэспубліцы Беларусь і многае іншае. Шэраг прадметаў для дадзенай выставы прадастаўлены з фондаў музея Палаца Незалежнасці. Партнёрамі пры стварэнні выставы таксама выступілі Інстытут Канфуцыя па навуцы і тэхніцы БНТУ і Інстытут Канфуцыя МДЛУ. Некаторыя прадметы будуць экспанавацца ўпершыню.

Выстава ў Музеі сучаснай беларускай дзяржаўнасці ілюструе прынцып шматвектарнасці знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь, і пацвярджае гатоўнасць нашай краіны да супрацоўніцтва з усімі зацікаўленымі ў гэтым дзяржавамі.

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь

Адрас: г.Мінск, вул.К.Маркса, 12

Штодня з 11.00 да 19.00.

Тэл .: 327–46–11