Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстава "Птушкі зімой"

  • 20.01.2017

20 студзеня 2017 года ў Музеі прыроды і экалогіі па адрасе вул. Казінца, 117 адбудзецца адкрыццё выставы «Птушкі зімой». На ёй будуць прадстаўлены прадметы з фондавай калекцыі музея.

Наведвальнікі выставы змогуць пазнаёміцца з прадстаўнікамі птушынай фауны. Калі з крумкачамі, вераб'ямі і гракамі мы сутыкаемся практычна на кожным кроку, то вось попаўзня або дубаноса з першага погляду пазнае не кожны. Усяго на выставе прадстаўлена больш за 30 відаў птушак.

Выстава будзе цікава як дзецям, так і дарослым, нашы госці змогуць ўзбагаціць свае веды аб роднай прыродзе, а гэтак жа сфармаваць беражлівыя адносіны да птушак. Юныя наведвальнікі выставы змогуць прыняць удзел у Конкурсе дзіцячага малюнка.

Кошт уваходнага білета:

Для дарослых – 1.5 р.

Для студэнтаў дзённай формы навучання, для школьнікаў і навучэнцаў ССНУ – 1 р.

Бясплатны ўваход: дзецям дашкольнага ўзросту, удзельнікам і інвалідам Вялікай Айчыннай вайны, воінам–інтэрнацыяналістам, ваеннаслужачым тэрміновай службы, інвалідам I і II груп, дзецям–сіротам і дзецям без апекі бацькоў, якія выхоўваюцца ў дзіцячых дамах, а таксама школах–інтэрнатах, супрацоўнікам музеяў Рэспублікі Беларусь.

Выставу можна наведаць з 20 студзеня па 12 сакавіка 2017 г.

г. Мінск, вул. Казінца, 117

Музей працуе: з 10.00 да 18.00

Каса працуе: з 10.00 да 17.30

З 1 лютага 2017 г. – без выхадных.

Тэлефон для даведак: (017) 2075871; 2374694

Сайт: www.pryroda.histmuseum.by