Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстаўка "Іліатрапіён"

  • 20.01.2017

«І тчэ забыўшыся рука

заміж персідскага ўзору

цвяток Радзімы васілька»

Максім Багдановіч

На выстаўцы экспануюцца работы Леаніда Бартлава, члена Саюза мастакоў, галоўнага мастака–дызайнера ААА «Тэхнамузей». Таксама Вялянціны Маркавец–Бартлавай, члена Саюза мастакоў, прафесара Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, лаўрэата дзяржаунай прэміі Рэспублікі Беларусь.

Выстаўка мае назву «Іліатрапіён» (сланечнік) – гэта суадносіны чалавечай волі з Божаскай волей.

Выстаўка прысвечана памяці Уладзіміра Мулявіна. Аўтары выстаўкі частку свайго творчага жыцця прысвяцілі сумеснай рабоце з калектывам «Песняры», працуючы як мастакі над канцэртнымі праграмамі: «Песня пра долю», «Праз усю вайну», «Гусляр», шэрагу сцэнічных касцюмаў і інш.

Музыка Уладзіміра Мулявіна натхняла аўтараў на самастойныя творчыя працы ў тэхніцы габелена, батыка, жывапісу. Выстаўка «Іліатрапіён» гэтаму падцвярджэнне.

За плячыма творцаў – персанальныя выстаўкі, удзел у шматлікіх рэспубліканскіх і міжнародных выстаўках, пленэрах, творчых праектах, фестывалях, майстар–класах і безумоўна–узнагароды.

Любоў да роднай зямлі, чулыя адносіны да сваіх каранёў і вытокаў, пачуццё меры і гармоніі – асноўная сувязь творчасці мастакоў Леаніда Бартлава і Валянціны Маркавец–Бартлавай і геніальнай музыкай Уладзіміра Мулявіна.

Выстаўка працягнецца з 20.01.2017 по 23.02.2017. Урачыстае адкрыцце адбудзецца а 17 гадіне 20.01.2017 (пятніца).

Наш адрес: г. Минск (Верхний город),

Музыкальный переулок, 5

Телефон для справок 220–26–67

theatre–museum.by

#dommasonay