Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстава "Даляры краін свету XIX–XXI ст."

  • 17.01.2017

Выстава «Даляры краін свету XIX–XXI ст.» са збору віцебскага калекцыянера Леаніда Ялова пашырыць вашыя пазнання аб гэтай валюце. Даляры бываюць не толькі зялёнымі і не толькі з партрэтамі амерыканскіх прэзідэнтаў. Гэтую валюту зараз ўжываюць у 26 краінах свету.

На выставе прадстаўлены даляры ЗША, Канады, краін Паўднёвай Амерыкі, Азіі, Аўстраліі і Акіяніі. І ў кожнай краіне ў гэтай валюты свой унікальны дызайн. Так, на дзвюх далярах Фіджы адлюстраваны вясёлыя дзеці. На пяці далярах Заходняга Самоа хлопчык асвойвае грамату. На адным багамскім даляры сабраны цэлы духавы аркестр.

Ёсць у экспазіцыі і досыць рэдкая двухдаляровая купюра, якая лічылася ў ЗША «нешчаслівай». Вы таксама зможаце пабачыць сувенірныя, калекцыйныя і гумарыстычныя серыі з даляраў, якія не з'яўляюцца плацежным сродкам. На гумарыстычнай серыі намаляваныя Ленін, Сталін, Гарбачоў і іншыя гістарычныя асобы.

Цікавасць уяўляюць кітайскія рытуальныя грошы, або грошы замагільнага банка. На іх кітайцы «жывуць» пасля смерці. Іх спальваюць ў спецыяльных печах пры храмах падчас пахавальнай цырымоніі. Такія грошы ні ў якім разе, нават жартам, не дораць. У Кітаі падобны падарунак ўспрымаецца, як калі б жывому чалавеку ўручылі жалобны вянок.

Усяго на выставе прадстаўлена больш за 250 экспанатаў. Сваю калекцыю Леанід Ялоў збіраў каля 20 гадоў. Усё пачалося з таго, што яшчэ ў часы СССР калекцыянеру падарылі долар, і яму здалося, што ён дакрануўся да нечага рэдкага і нават забароненага. Пасля распаду СССР, калі ўжо можна было дастаць замежную валюту, і пачалася калекцыя Леаніда Ялова.

Выстава будзе працаваць з 17.01.2017 па 18.02.2017

Наш адрас: г. Мінск (Верхні горад),

Музычны завулак, 5

Тэлефон для даведак 220–26–67

theatre–museum.by

#dommasonay