Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстава "Зімовая вясёлка"

  • 20.12.2016

Выстава работ вучняў студыі «Калякі-малякі»

«Калякі–малякі» – незвычайнае і вельмі творчае месца, дзе дзецям дазваляецца выплюхваць свой талент і фарбы не толькі на палатно, але і на падлогу, столь і сцены ...

Тут, у неверагодна ўтульнай і творчай атмасферы, можна размаляваць шэрыя будні яркімі колерамі, пагаварыць пра мастацтва і пачытаць цікавыя кнігі.

Праграма курса пабудавана такім унікальным чынам, што дзеці не проста малююць на зададзеную тэму, а сапраўды могуць раскрыць і рэалізаваць свой творчы патэнцыял у поўным аб'ёме, знаёмячыся кожны тыдзень з творчасцю вялікіх жывапісцаў і спрабуючы многія тэхнікі нетрадыцыйнага малявання.

Чым менш дзіця, тым больш цікавага адбываецца ў яго галаве, таму праца ў студыі адбываецца выключна на вялікіх для дзяцей фарматах А1 і А2. «Калякі–малякі» – гэта куток экспрэсіі ў горадзе, дзе дзеці вучацца выходзіць за межы лініі, ліста і стандартнага мыслення.

Асноўная задача студыі – зняць залішняе напружанне ў дзяцей, навучыць іх самарэалізацыі з дапамогай творчасці, навучыць дзяцей быць свабоднымі ад стэрэатыпаў, якія навязваюцца ім не толькі ў садках і школах, але і самімі бацькамі. Часта, менавіта дзякуючы мастацкім працам бацькі пазнаюць нешта новае і незвычайнае аб сваіх дзецях, якімі яны выказваюць свае душэўныя перажыванні.

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь

Мінск, вул. К. Маркса, 12

Тэл. 8 029 702 46 35