Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Сувенірная прадукцыя прэміум–класа

  • 19.12.2016

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь прадстаўляе ўласную сувенірную прадукцыю прэміум–класа са стылізаваным малюнкам – "пояс Вітаўта", унікальнага паяснога набору канца 14 – першай чвэрці 15 стагоддзя "пояс Вітаўта".

Парадны княскі пояс, які атрымаў назву "пояс Вітаўта", знойдзены каля вёскі Літва Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці ў пачатку 1990–х гадоў. На думку шэрагу даследчыкаў, ён быў падораны вялікаму князю Вялікага Княства Літоўскага Вітаўту крымскім ханам Хаджы–Гірэем.

Пояс створаны ў канцы 14 – першай чвэрці 15 стагоддзя ў горадзе Кафэ (цяпер горад Феадосія). Усе яго дэталі выкананы з срэбра, вялікая іх частка ўпрыгожана пазалотай і чарненнем. Паясы з каштоўных металаў падобнага роду ў 14 – пачатку 15 стагоддзя на тэрыторыі Еўропы з'яўляліся сімваламі рыцарскага гонару.

Унікальны помнік, які захоўваецца ў зборы Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь з 2007 года, унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка–культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь (катэгорыі «1»). Гэтая адзіная знаходка паясоў такога тыпу ва Усходняй Еўропе з'яўляецца своеасаблівым брэндам Беларусі і візітнай карткай вядучага гістарычнага музея краіны.

У 2015 годзе пояс ўпершыню экспанаваўся за межамі Беларусі ў Нацыянальным музеі Літвы "Палац вялікіх князёў літоўскіх" у рамках выставы, прысвечанай 25–годдзю незалежнасці Літоўскай Рэспублікі. У наступным годзе ён будзе прадстаўлены на міжнароднай выставе «ЭКСПА – 2017», якая пройдзе ў сталіцы Казахстана.

Фарфоравы камплект складаецца з двух кубкаў і талеркі. Пры вырабе кубкаў выкарыстоўваліся матывы старажытнай рытуальнай посуду. Талерка дэкараваная стылізаванымі ўстаўкамі "пояс Вітаўта".

Сувенірны набор выраблены мастакамі майстэрні «Ceramics.by».

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь

г.Мінск, вул.К.Маркса, 12

Тэл.: 327–30–06, 321–23–71