15 снежня 2016 года спаўняецца 60 год з дня заснавання Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь.
У адпаведнасці з распараджэннем Савета Міністраў Беларускай ССР ад 15 снежня 1956 г. № 1728–р, Міністэрства культуры БССР атрымала дазвол на стварэнне з 1 студзеня 1957 г. арганізацыйнай групы для правядзення падрыхтоўчых работ па адкрыцці Беларускага дзяржаўнага гісторыка–краязнаўчага музея. Гэты ўрадавы дакумент, арыгінал якога сёння захоўваецца ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь, пралівае святло на гісторыю вядучага гістарычнага музея краіны.
Нацыянальны гістарычны музей сваімі калекцыямі, традыцыямі непарыўна звязаны з беларускімі музеямі першай паловы ХХ ст. – Мінскім царкоўным гісторыка–археалагічным, Мінскім абласным, Беларускім дзяржаўным музеем, Беларускім гісторыка–этнаграфічным музеем імя Івана Луцкевіча ў Вільні. Мяняліся часы, неаднаразова менялася назва музея – Дзяржаўны музей БССР, Нацыянальны музей гісторыі і культуры Беларусі і, нарэшце, – Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь – аднак нязменнай заставалася яго галоўная задача: зберагаць, вывучаць і прэзентаваць грамадскасці помнікі гісторыка–культурнай спадчыны. Сёння музей валодае самым буйным зборам у краіне, які налічвае звыш 450 тыс. прадметаў, гэта ўнікальныя калекцыі скарбаў, нумізматыкі, археалогіі, старадрукаў, нацыянальнага касцюма, дакументаў і іншыя.
Выстаўка “Нацыянальны гістарычны: дзень мінулы – дзень сённяшні”, прымеркаваная да юбілею ўстановы, складаецца з 2–х раздзелаў: першы з іх знаёміць з асобнымі старонкамі гісторыі музея праз дакументы, фотаматэрыялы, унікальныя музейныя прадметы – адны з іх з’яўляюцца своеасаблівымі візітоўкамі музея, іншыя паступілі ў збор на працягу апошніх гадоў. Срэбны кубак сям’і Агінскіх, падсвечнік Караля Чапскага, залаты імянны гадзіннік Старшыні Савета народных камісараў БССР Мікалая Галадзеда і шмат іншага знойдзе месца ў першым раздзеле выстаўкі. Другі раздзел пазнаёміць наведвальнікаў з экспазіцыйнымі і выставачнымі праектамі, рэалізаванымі музеем у розныя гады. Гэта афішы, самыя раннія з якіх датуюцца 1966 г. – за год да адкрыцця першай стацыянарнай экспазіцыі Дзяржаўнага музея БССР.
Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь
Мінск, вул. К.Маркса, 12
Тэл .: 327–30–06, 321–23–71
Музей працуе: з 11.00 да 19.00
Без выхадных
Каса працуе: 11.00 – 18.30
Уваход наведвальнікаў: 11.00 – 18.30
Для дарослых:
Агляд экспазіцыі – 10 бел.руб.
Экскурсія – 30 бел.руб.
Для студэнтаў дзённай формы навучання:
Агляд экспазіцыі – 8 бел.руб.
Экскурсія – 25 бел.руб.
Для школьнікаў і навучэнцаў ССНУ:
Агляд экспазіцыі – 5 бел.руб.
Экскурсія – 15 бел.руб.
Для пенсіянераў:
Агляд экспазіцыі – 5 бел. руб.
Экскурсія – 15 бел.руб.
вул. К. Маркса, 12, Мінск, 220030, Рэспубліка Беларусь
+375 17 3237665 (прыёмная)
+375 17 3748322
+375 17 3654827
histmuseum@histmuseum.by
Навукова-метадычны аддзел
office@histmuseum.by
Прыёмная музея