Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



МАЙСТАР-КЛАС "КАЛЯДНЫЯ ВЯНКІ"

  • 10.12.2016

Падрыхтоўка дома да сустрэчы Новага года і Каляд – вельмі добрая і радасная традыцыя. Асабліва прыемна, калі святочныя ўпрыгажэнні зроблены сваімі рукамі, з любоўю і клопатам. Адной з прымет надыходзячых святаў ва ўсім свеце з'яўляецца калядны вянок.

На нашым майстар–класе вы зможаце:

– даведацца пра традыцыі святкавання Новага года і Калядаў у Еўропе;

– даведацца пра гісторыю ўзнікнення і значэнне розных святочных сімвалаў;

– зрабіць калядны эка–вянок сваімі рукамі (усе матэрыялы мы прадастаўляем: галінкі, гузы, стужкі, банты, шарыкі, бліскаўкі і г.д.)

Час правядзення майстар–класаў:

10, 17, 24 і 30 снежня ў 15:00

Працягласць: 1,5 гадзіны

Кошт: 12 рублёў

Папярэдні запіс абавязковы!

Даведкі і запіс па тэл. 327–43–22, 327–48–27 або ў каб. № 20