Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Акцыя "Каробка Дабра"

  • 25.11.2016

ДАРАГІЯ СЯБРЫ!

Напярэдадні зімовых святаў Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь збірае «КАРОБКУ ДАБРА» для Цэнтра дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі ў Бараўлянах. Дарагое лячэнне часта не пакідае сем'ям сродкаў на маленькія радасці. Мы хочам разам з Вамі, нашымі наведвальнікамі, даць магчымасць дзецям, якія доўгі час знаходзяцца ў бальніцы, адчуць святочны настрой і атрымаць падарункі. Акцыя будзе працягвацца да 9 студзеня.

Мы спадзяемся на Ваш водгук і добрую волю.

Валанцёры Цэнтра бачаць змесціва «Каробки Дабра» прыблізна так:

– Блакноцікі, альбомы для малявання, размалёўкі, дзіцячыя кніжкі;

– Цацкі мяккія (новыя);

– Наборы для дзіцячай творчасці, цеста–пластылін, гелевыя ручкі,

– Клей з бліскаўкамі, фламастэры;

– Бірулькі, бранзалеткі, мыльныя бурбалкі;

– Рукавіцы, наскі (новыя).

Мы з радасцю прымем і любыя іншыя падарункі для дзяцей.

Бо нават маленькая наша дапамога можа стаць вялікай радасцю для кагосьці.

«Каробка Дабра» чакае Вас на 2–м паверсе ў зале № 11

У падзяку за Ваш удзел музей запрашае бясплатна наведаць усе экспазіцыі і выставы.

За дадатковай інфармацыяй звяртайцеся ў кабінет № 20 і па тэлефонах: гар. 327 43 22, маб. 8029 701 56 29 (МТС)