Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Спіс пабудоў. 1964 год.

  • 22.11.2016

1964 год. У гэтым годзе музей атрымаў новую назву – Дзяржаўны музей БССР. Спачатку ён размяшчаўся ў былым будынку Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, пазней у 1966 годзе пераехаў па сваім сталым адрасе – вуліцу Карла Маркса, 12.

Будынак, дзе зараз размешчаны музей, узведзены ў 1905 годзе для Мінскага аддзялення Расійскага дзяржаўнага банка. Аўтарам праекта выступіў вядомы пецярбургскі архітэктар Р.Галянішчаў, за ходам будаўнічых работ ажыццяўляў нагляд губернскі інжынер-архітэктар А.Нектар’еўскі. У 1930 годзе знешні выгляд будынка змяніўся – у ходзе рэканструкцыі быў узведезены 3-ці паверх. У розныя часы тут размяшчаліся дзяржаўныя ўстановы: Народны камісарыят фінансаў, Упраўленне дзяржаўнага страхавання, Гарадскі савет, рэдакцыі газет і часопісаў.

Існуе шэраг дакументаў, якія змяшчаюць інфармацыю аб ходзе ўзвядзення будынка па былой вуліцы Падгорнай. Некаторыя з іх прапануем вашай увазе.