Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



"Сакавіцкія каты" ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь (6-8 сакавіка 2015 г.)

  • 05.03.2015

З 6 па 8 сакавіка 2015 года ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь пройдзе выстава "Сакавіцкія каты", арганізаваная міжнародным грамадскім аб'яднаннем мастакоў і мастацтвазнаўцаў "МАЙСТАР".

Гэта выстава - сенсацыя, на якой упершыню будуць прадстаўлены жывапіс, малюнкі, фатаграфіі зорак эстрады, шоу-бізнесу, дзелавой і творчай эліты Беларусі. Усе творы будуць прысвечаны вобразу Ката. Асобна будзе прадстаўлена экспазіцыя дзіцячага малюнка і фатаграфіі дзяцей-удзельнікаў праекта "Сакавіцкія кацяняты".

Выстава будзе першай часткай вялікага фестывалю, які будзе доўжыцца на працягу месяца ў горадзе Мінску.

11 - 14 сакавіка - агульнагарадскі праект "Сакавіцкія Каты" БелЭкспа (вул. Я.Купалы, 27), у якім будуць прадстаўлены работы прафесійных мастакоў, навучэнцаў і школьнікаў мастацкіх школ, жыхароў горада Мінска, а таксама работы зорак эстрады, шоу-бізнесу, што будуць перавезены з Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь на выставачную пляцоўку БелЭкспа.

15 - 31 сакавіка - Палац шахмат і шашак (вул. К. Маркса, 10) на выставе "Сакавіцкія Каты" будзе прадстаўлена жывапіс, графіка, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, лялькі-каты мастакоў-прафесіяналаў і маладых мастакоў.

У канцы красавіка плануецца правядзенне дабрачыннага аўкцыёну работ, падораных ўдзельнікамі выставы і работ прафесійных мастакоў, сродкі ад якога будуць накіраваныя на дзіцячы сацыяльны праект.

Арганізатар выставы: neo-art.kryshtapovich.com

Кіраўнік МГАММ "Майстар": мастак Сяргей Крыштаповіч

Куратар выставы: Ала Нароўская

Email: martovskiekoty2015@gmail.com

Тэлефон: (+375 29) 639 94 87; 620 99 14

Сайт: martovskie-koty.by