Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстава "Крыжовы шлях да незалежнасці"

  • 10.11.2016

10 лістапада ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца адкрыццё выставы работ мастака Аляксандра Зубрыцкага «Крыжовы шлях да незалежнасці».

Аляксандр Зубрыцкі – кандыдат медыцынскіх навук, урач–афтальмолаг. Нарадзіўся ў 1932 г. на Магілёўшчыне ў беларускай сям'і. У 1956 г. скончыў Мінскі медінстытут. У гэтым жа годзе па кірунку пачаў працаваць у Вілейскай раённай бальніцы, дзе пазнаёміўся з польскімі лекарамі і медсястрамі. На працягу трох гадоў сумеснай працы вывучыў польскую мову і пазнаёміўся з гісторыяй Польшчы. Падчас працы ў Вілейцы ён асабліва зацікавіўся месцамі, звязанымі з лёсам палякаў у Беларусі. На працягу больш за 40 гадоў сваёй прафесійнай дзейнасці Аляксандр Зубрыцкі збіраў матэрыялы, якія тычацца месцаў нацыянальнай памяці, магіл удзельнікаў паўстання 1863–1864 гг. і салдат Войска Польскага. Пасля выхаду на пенсію Аляксандр Зубрыцкі прысвяціў сябе творчасці.

Мастак распрацаваў унікальную тэхніку стварэння карцін – мазаіку з найдрабнейшых крышталяў тоўчанага каляровага шкла, што накладаюцца непасрэдна на дрэва. Дзякуючы стопрацэнтнай дакладнасці і ідэальнай падборцы матэрыялу, крышталі ствараюць каляровую трохмерную паверхню, падаючы на якую, святло праламляецца незвычайным чынам. Акрамя мастацкай каштоўнасці, карціны Аляксандра Зубрыцкая маюць таксама важнае дакументальнае і адукацыйнае значэнне, так як рэалістычна ўяўляюць месца нацыянальнай памяці.

На працягу 20 гадоў творчай працы Аляксандр Зубрыцкі стварыў больш за 80 карцін, падзеленых на тры важных цыкла: «Касцёлы Беларусі», «Беларусь Міцкевіча» і «Крыжовы шлях да Незалежнасці». Карціны экспанаваліся на розных выставах у Польшчы і Беларусі. За сваю творчасць Аляксандр Зубрыцкі узнагароджаны медалём "Апякун месцаў нацыянальнай памяці" і медалём «Pro Memoria».

Аляксандр Зубрыцкі памёр 12 ліпеня 2016 года, перад смерцю перадаў частку сваіх работ Пасольству Польшчы ў Мінску.

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь

Мінск, вул. К.Маркса, 12

Тэл .: 226–05–32, 327–43–22