Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстава да Міжнароднага жаночага дня 8 Сакавіка

  • 02.03.2015

У Галерэі музея адкрылася выстаўка, прысвечаная Міжнароднаму жаночаму дню 8 Сакавіка. Традыцыя адзначаць гэтую дату была закладзена ў 1857 годзе г.зв. “маршам галодных каструль”, які арганізавалі работніцы тэкстыльнай прамысловасці і фабрык па вырабу адзення ў Нью-Ёрку. Паштоўкі 1960–1080-х гадоў са збору музея і прыватных калекцый, якія экспануюцца на выстаўцы, па сваім змесце і эмацыянальным складніку далёка адстаяць ад тых драматычных падзей: сёння свята больш атаясамліваецца з надыходам вясны, каханнем. Выстаўка прэзентуе кампазіцыі мастакоў Л.Кірылава, У.Чацверыкова, Ф.Маркава і іншых. Прадстаўлены выдавецтвы “Плакат”, “Планета”, “Изобразительное искусство”, “Советский художник”.