Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Паказ фільма "Барыс Забораў, мастак"

  • 19.10.2016

Дарагія сябры! Нягледзячы на тое, што сезон праглядаў кінафільмаў ва дворыку Нацыянальнага гістарычнага музея скончыўся, мы ўсё ж працягваем добрую традыцыю і 19 кастрычніка ў адным з залаў музея адбудзецца паказ дакументальнага фільма "Барыс Забораў, мастак". Гэта адзіны дакументальны фільм, зняты вядомым беларускім рэжысёрам, заслужаным дзеячам мастацтваў Расіі, Валерыем Рубінчыкам. Гэты фільм аднаго майстра, ураджэнца Беларусі пра іншае. Аўтары сцэнарыя Эла Мілова, Ірына Пісьменная, Вера Савіна. Фільм – экскурсія па Парыжы Заборава, па творчасці Заборава – будзе падарункам для прыхільнікаў мастака. Барыс Абрамовіч – ганаровы член Расійскай Акадэміі мастацтваў, кавалер Ордэна "Мастацтва і Літаратура" Францыі.

Паказ будзе праходзіць 19 кастрычніка ў зале № 11 Нацыянальнага гістарычнага музея. Пачатак у 18.00. Уваход бясплатны.

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь

Адрас: г. Мінск, вул.К.Маркса, 12

Тэл .: 327–43–22