Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстава насякомаедных раслін

  • 26.09.2016

26 верасня 2016 г. у Музеі прыроды і экалогіі адкрыецца "Выстава насякомаедных раслін". Упершыню наведвальнікі музея змогуць убачыць загадкавыя тварэння прыроды – зялёных драпежнікаў.

Гэтыя расліны не трэба штодня паліваць, атачаць клопатам і ўвагай. У адрозненне ад сваіх звычайных субратаў, яны атрымліваюць пажыўныя рэчывы не з глебы. Аснова іх меню – насякомыя, а ў некаторых – нават дробныя грызуны, жабы і яшчаркі. На выставе пажадлівых раслін вы зможаце на свае вочы ўбачыць, што зялёныя монстры самі могуць знайсці сабе пражытак.

Усяго ў прыродзе існуе каля 600 відаў насякомаедных раслін. Усе яны растуць на збедненых мінеральнымі рэчывамі глебах: у пустынях, у балоцістай мясцовасці, трапічных лясах. Гэтыя незвычайныя расліны рэагуюць на дакрананне, як і жывёлы.

На выставе можна будзе ўбачыць венерыну мухалоўку, расянку, непянтэсы, саррацэніі, тлушчанку і іншыя незвычайныя расліны. Усе расліны, прадстаўленыя на выставе, з прыватнай калекцыі.

Спяшайцеся пабачыць!

Кошт уваходных білетаў:

для дарослых, студэнтаў – 4 руб.

для школьнікаў і навучэнцаў ССНУ– 2 руб.

для груп навучэнцаў колькасцю 15 чалавек і больш – 1,5 руб.

Права бясплатнага наведвання прадастаўляецца: інвалідам, ветэранам ВАВ, дзецям дашкольнага ўзросту, дзецям–сіротам, музейным работнікам.

г. Мінск, вул. К.Маркса, 12

Музей працуе: з 11.00 да 19.00

Каса працуе: з 11.00 да 18.30

Без выхадных.

Тэлефоны для даведак: (017) 3270633; 2374694

www.pryroda.histmuseum.by