Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Канцэрт "Minsk Festival: Rockabilly Open Air"

  • 18.09.2016

18 верасня 2016 года ў 15.00 ва ўнутраным дворыку Нацыянальнага гістарычнага музея ў рамках Мінскага фестывалю гарадскіх культур пройдзе канцэрт Rockabilly Open Air.

16–18 верасня ў Мінску пройдзе MinskFestival – трохдзённы марафон, які ўключае ў сябе канцэрты, вечарыны, выставы, кінапаказы і вулічныя актыўнасці. Сярод удзельнікаў – музыканты, мастакі, ды–джэі з Беларусі, Бразіліі і іншых краін. Усяго ў фестывалі будуць задзейнічана каля дзясятка пляцовак па ўсім горадзе, у тым ліку клубы, бары, музеі і кінатэатры. Адной з галоўных падзей фестывалю 17 верасня стане маштабнае гарадское свята на вуліцы Кастрычніцкай, якое ўключае ў сябе канцэрты, актыўнасці, працу фуд–корта і выступленні дыджэяў. У рамках мерапрыемства таксама можна будзе атрымаць асалоду ад работ мастакоў, якія былі створаныя падчас правядзення фестывалю Vulica Brasil.

А ўжо 18 верасня можна будзе паслухаць жывую музыку ў дворыку Нацыянальнага гістарычнага музея. З 15:00 да 20:00 для вас тут будуць іграць лепшыя групы ў стылях рокабілі, сёрф і psychobilly: Метэор, The Pelengtones, The Kexies і Jeepers Creepers. Уваход на мерапрыемства вольны.

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь

Адрас: г.Мінск, вул.К.Маркса, 12

Тэл. для даведак: 327–48–27, 327–43–22