Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Інтэрактыўная выстава "Вянок"

  • 15.09.2016

Тры майстры сучаснай беларускай выцінанкі (мастацтва выразання з паперы) прапануюць свой сумесны праект "Вянок" – інтэрактыўную выставу работ, натхнёную 125–гадовым юбілеем з дня нараджэння беларускага паэта–рамантыка Максіма Багдановіча.

Канцэпцыя аўтарскіх экспазіцый – разнастайнасць праяў прыгажосці і чараўніцтва раслін; тонкія вобразы, падслуханыя ў вершах паэта–рамантыка; круглагодны сімвал дабрабыту і свята – вянок, які ў любую пару года факусуе нашу ўвагу на значных падзеях.

У дні працы выставы ў залах музея пройдуць майстар–класы па выцінанцы, лекцыі пра народныя музычныя інструменты, кінапаказы мультфільмаў, створаных у тэхніцы выцінанка, і многае іншае.

Больш падрабязна азнаёміцца з раскладам мерапрыемстваў можна на старонцы выставы ў https://www.facebook.com/events/1586493118322664/; а таксама старонцы або сайце Музея гісторыі беларускага кіно.

Запрашаем на афицыйнае адкрыццё выставы 15 верасня у 19.00.

Месца правядзення і час працы выставы: г. Мінск, вул. Свярдлова, 4

Аўторак – нядзеля з 11.00 да 19.00 (каса да 18–30)

Тэл. для даведак: +375 17 327–10–75; +375 29 627–10–75

Кошт квіткоў: Дарослыя – 2,5 руб.,

Студэнты, пенсіянеры – 2 руб.,

Школьнікі – 1,5 руб.