Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Прэзентацыя выставачнага праекта "Беларусь і беларусы" ў г. Рыга (Латвія)

  • 16.09.2016

16 верасня 2016 года ў рамках VII Беларуска-Латвійскага бізнес-форуму ў г. Рыга (Латвія) адбудзецца прэзентацыя выставачнага праекта Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь "Беларусь і беларусы".

Асноўная мэта перасоўнай выставы - знаёмства з багатай гісторыяй і культурай Беларусі. Выстава складаецца з двух тэматычных комплексаў, адзін з іх прысвечаны гісторыі Беларусі, другі - культуры.

Дадзены праект пры дапамозе фотаздымкаў даступнай мовай распавядае аб асноўных этапах гістарычнага развіцця Беларусі. Паказвае працэсы фарміравання і развіцця беларускага этнасу, нацыі, дзяржаўнасці, адлюстроўвае асаблівасці гістарычнага развіцця духоўных, матэрыяльных і культурных працэсаў і іх узаемасувязі з сусветнай гісторыяй і культурай, знаёміць з помнікамі гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі, прадстаўляе беларускую нацыю як неад'емную частку сусветнай супольнасці, дапамагае зразумець, што такое Беларусь і хто такія беларусы.

Знаёміць жыхароў Латвіі з беларускай гісторыяй і культурай выставачны праект працягне ў Нацыянальнай бібліятэцы Латвіі з 19 па 25 верасня 2016 года.

Арганізатар:

Нацыянальны гістарычны музей Рестублики Беларусь

Тэхнічная рэалізацыя:

Цэнтр фатаграфіі

Навуковая кансультацыя:

Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусь

Цэнтр даследавання беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусь

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь

Адрас: г.Мінск, вул. К. Маркса, 12,

тэл. 8017 321 23 71, 321 23 71